22 лютага «Мова Фэст» — шануем мову разам з Realt.by

  1044

22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27) «Арт Сядзіба» пры падтрымцы генеральнага партнёра «Аліварыя» збірае разам 50 беларускіх кампаній, арганізацый, ініцыятыў і творчых калектываў, каб годна правесці маштабнае і ўнікальнае свята «Мова Фэст», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.

Хэдлайнерам свята «Мова Фэст» стане гурт Volski. Сваімі песнямі з розных перыядаў творчасці Лявон Вольскі і музыкі гурта завершаць насычаную праграму фэста.

З падрабязнай праграмай свята вы можаце пазнаёміцца на старонцы movafest.by.

На шасці тэматычных пляцоўках «Мова Фэст»:

пакажа і раскажа пра дасягненні беларускай мовы за апошнія 10 гадоў;

збярэ разам бізнес і грамадскія ініцыятывы, актывістаў і творчую інтэлігенцыю, НДА і проста актыўных беларусаў, якія вучаць, падтрымліваюць, папулярызуюць і развіваюць беларускую мову;

прадэманструе рэчы, з’явы, вырабы, розныя прадукты ды мастацкія творы, якія ствараюцца па-беларуску ці прысвечаныя беларускай мове;

прэзентуе разнапланавасць і разнастайнасць носьбітаў беларускай мовы.

Бровар «Аліварыя» першым адгукнуўся на прапанову «Арт Сядзібы» падтрымаць «Мова Фэст». «Аліварыя» — піўны брэнд нацыянальнага гонару, за якім стаіць болей чым 155-гадовая гісторыя, спадчына, традыцыі. Менавіта таму адной з асноўных місій «Аліварыі» з’яўляецца захаванне і адраджэнне нацыянальнай культуры, падтрымка беларускай мовы. «Аліварыя» з’явілася на рынку з беларускай назвай, а сёння паслядоўна вядзе камунікацыю на роднай мове, выпускае новыя беларускія гатункі піва, здымае рэкламныя ролікі і гутарыйць у сацыяльных сетках па-беларуску.

Афіцыйнымі партнёрамі «Мова Фэст» таксама сталі:

Банк Дабрабыт, які пасля рэбрэндынгу ў 2019 годзе вялікую ўвагу надае падтрымцы беларускай мовы;

букмекерская кантора Leon.by, якая мае паўнавартасную беларускамоўную версію сайта, актыўна падтрымлівае беларускі спорт, супрацоўнічае з беларускімі спартоўцамі і праводзіць рэкламныя кампаніі па-беларуску;

партал Realt.by, гід па рынку нерухомасці Беларусі, які працуе над стварэннем беларускамоўнай версіі мабільнага дадатка RealtMobile;

незалежны тэлеканал «Белсат», які 12 гадоў якасна вядзе сваю працу па-беларуску ў тэлеэфіры і сацыяльных сетках;

Symbal.by — кампанія, якая займаецца папулярызацыяй і пашырэннем рэчаў ды з’яў, якія прысвечаны беларускай мове, культуры і гісторыі.

Афіцыйны хэштэг свята #мовафэст дае магчымасць не толькі сачыць за падрыхтоўкай і правядзеннем свята, але і выйграваць падарункі ад партнёраў. Свята 22 лютага ў культурным хабе «ОК16» пачнецца, а 13-й гадзіне і будзе доўжыцца да 22.00. Уваход вольны.

Кіраўнік «Арт Сядзібы» Алесь Сьнег кажа: «Наша арганізацыя штогод праводзіць разнастайныя мерапрыемствы да Дня роднай мовы і прыемна, што маштаб гэтых падзей з кожным годам павялічваецца, далучаюцца новыя арганізацыі і ініцыятывы, свае мерапрыемствы праводзяць студэнты ва ўніверсітэтах, вучні ў школах, вялікія кампаніі і маленькія фірмы, усе спрабуюць прыдумаць нешта арыгінальнае і цікавае. Сёлета мы вырашылі максімальна разнастаіць праграму святкавання і паказаць шырокі спектар выкарыстання беларускай мовы ў розных сферах жыцця. І вельмі прыемна, што нашу ідэю і фестываль падтрымалі паспяховыя і вядомыя кампаніі Беларусі».

У гэтым годзе на 700 квадратных метрах культурнага хаба «ОК16» 22 лютага цэлы дзень будзе гучаць беларускамоўная музыка: фолк ад Сержука Доўгушава і гурта Vuraj, рэп ад Zrabi і Gleboki Smak, папулярная ад VAL, Ганны Шаркуновай, Марыі Ермаковай, Lear і Леры Яскевіч, рок ад гуртоў «Мутнаевока», Akute і хэдлайнера свята — гурта Volski з лепшымі песнямі легендарнага беларускага музыкі Лявона Вольскага.

Вядомыя людзі на адкрытай дыскусійнай пляцоўцы будуць абмяркоўваць разам з журналістам «Еўрарадыё» Змітром Лукашуком нацыянальную ідэю Беларусі, бізнесоўцы разам з журналістам «Нашай Нівы» Арцёмам Гарбацэвічам — беларускую мову ў беларускім бізнесе, а «[удалено].BY» запросіць на прышчэпку беларускай мовы, мовазнаўца Вінцук Вячорка раскажа і пакажа, якія тыповыя, і часам смешныя, памылкі робяць пачаткоўцы ды як ад іх вылекавацца.

На прома-пляцоўцы генеральнага партнёра «Аліварыя» будзе размешчана фотазона «Аліварыя Багемскае Паровое», прысвечаная піву, якое зварыў бровар у гонар легендарнага паравога піваварнага завода XIX стагоддзя «Багемія». З даты яго заснавання, 1864 год, і вядзе свой адлік «Аліварыя». На пляцоўцы будуць працаваць прамоўтэры з гульнявым гістарычным квізам «Шануем гісторыю разам» і адбывацца дэгустацыя піва «Алiварыя Багемскае Паравое».

Моўны квэст дасць магчымасць усім наведнікам свята праверыць у нечаканых фарматах сваё веданне беларускай мовы, а «Мова Бар» — паслухаць з куфлем піва вершы сяброў ПЭН-Цэнтра і Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Увесь дзень будзе працаваць спартовая пляцоўка ад Leon.by, на ёй Віталь Гуркоў прадставіць майстар-клас «Тайскі бокс па-беларуску». Паралельна на стэндзе «Чырвонага крыжа» і «Тэрыторыі дапамогі» пройдзе майстар-клас па першай дапамозе, дзе будзе магчымасць па-беларуску павучыцца выратаванню жыцця дарослага і немаўляці ў выпадку спынення дыхання, даведацца, дзе можна прайсці навучанне першай дапамозе па Еўрапейскіх стандартах.

На дзіцячай пляцоўцы «Наша Ніва» прэзентуе свае часопісы «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» ды падрыхтуе інтэрактыўныя забавы разам з аўтарамі выданняў, а кампанія «Будзьма беларусамі!» прадставіць інтэрактыўную гульню-спектакль «Па слядах аднаго падання».

Цягам усяго свята будуць працаваць вулічная пляцоўка з фудтракамі «Смачна ў роце» і прома-пляцоўка «Мова, грамадства, бізнес» з актыўнасцямі, стэндамі, гандлёвымі пунктамі ад партнёраў «Мова Фэст», а забаўляць гасцей свята беларускімі традыцыйнымі гульнямі, забавамі і танцамі будуць студыя «Варгін» і капэла «Колісьнія».

Штогадовае святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў Беларусі стала сапраўднай народнай ініцыятывай, якую з кожным годам падтрымлівае ўсё больш і больш беларусаў. Калі яшчэ 7 гадоў таму ў гэты дзень актывісты праводзілі невялікія мерапрыемствы для вузкага кола беларускамоўных сяброў, то за апошнія тры гады адбыліся значныя змены. Напрыклад, летась прыкметнымі былі мерапрыемствы не толькі ад грамадскага сектара, але таксама ад дзяржаўных устаноў, СМІ і буйнога бізнесу.

Яркія інфанагоды і запускі прадуктаў да Дня роднай мовы ў 2019 зрабілі кампанія «Mark Formelle» з серыяй шкарпэтак па-беларуску, завод «Луч» з гадзіннікамі «Дж» і «Дз», А-100 з кубкамі для гарачых напояў, Міністэрства замежных спраў з віншаваннямі ад беларускіх дыпламатаў у розных краінах, дадатковы эфект даў спантанны флэшмоб з паведамленнямі па-беларуску ў сацыяльных сетках.

Realt.by як афіцыйны партнёр рыхтуе для свята «Мова Фэсту» сваю пляцоўку, дзе размесціцца фотазона, будзе адбывацца моўны квэст, дзеткі змогуць атрымаць размалёўкі, а ўсе наведнікі - разабрацца як правільна па-беларуску называюцца рэчы ў кватэры і атрымаць прыемныя падарункі ад Realt.by.

Таксама Алена Патаповіч, намеснік дырэктара па маркетынгу парталу Realt.by, прыме ўдзел у адкрытай дыскусіі «Беларуская мова і бізнес» разам з: Аляксей Раманчук, прэс-сакратар Банка Дабрабыт; Аляксандр Апейкін, дырэктар гандбольнага клуба «Віцязь-Леон» (Мінск); Ала Ляцяга, кiраўнiк дэпартамента карпаратыўных адносiнаў ААТ «Пiваварная кампанiя Алiварыя» Мікіта Броўка, намеснік дырэктара ТАА «Сымбаль Бай». Вядучы дыскусіі: Арцём Гарбацэвіч, журналіст «Нашай Нівы».

А яшчэ каманда Realt.by сумесна з ТБМ да Дня роднай мовы робіць карту па РБ школ, садкоў і беларускамоўных класаў, якую прэзентуе 21 лютага.

Читать:
Теги:

Страны: Беларусь

Темы: Общество; Новости

Эксклюзив Realt.by:

Это реальность или рендер? Прогулялись по новому кварталу и проверили обещания застройщика

10061

Из-за царапины цена ниже в два раза. Сходили в магазин уцененной сантехники, мебели и техники

135120

«Они сохранили те самые рулетики!». Сходили в «Корону», которая открылась на месте «Простора» в Минске

35747

Дольщикам первых домов волноваться не о чем? Посмотрели, как сейчас строится Северный берег

13916

Cходили в Первый национальный торговый дом и посмотрели, что там продается

149801

«Местные называли меня помещицей». Как минчанка в 50 лет продала квартиру и переехала в деревню

9538

Метр без отделки доходит до 3300 долларов. Посмотрели, как строится и обживается «Фарфоровый»

10921

Этот ЖК удивил минчан малогабаритными квартирами. Рассказываем про интересные дома на Михалово

19456

"О переезде пожалела". Как живется в первых хрущевках Минска рядом с проспектом Независимости

83015

«К нам приблизилась цивилизация». Как живут люди в советских домах под боком у «Левады»

5565

А вы знали про этот закрытый ЖК в районе Серебрянки? Тут есть квартиры с метром по 3 тысячи долларов

25640

"Толп людей здесь не увидишь". Что сейчас происходит в ТЦ «Ленінград», который громко открывали

7758

«Все не зря». Молодая семья уехала из Минска в Витебск и сделала необычный ремонт в своей квартире

28112

На берегу озера в Беларуси продается «место силы» для йоги и гвоздестояния. Стоимость может удивить

10723

Минчане построили дом из двойного утепленного бруса с "подземной" баней. Съездили посмотреть, что у них получилось

64027

Нашли самую маленькую однушку в Минске с ремонтом и мебелью. И что по цене?

63440

За два участка боролись по 74 и 72 человека - и это новый рекорд! Рассказываем об итогах земельного аукциона в Минском районе

29973

Многие здесь работают в «Газпроме». Побывали в тихом поселке под Минском, о котором мало кто знает

52401

Не хватает на жилье в Минске? Собрали недорогие квартиры в городах-спутниках, где сразу можно жить

31706

Есть и за 7 тысяч. Нашли крепкие хаты до 20 тысяч долларов возле озер и леса

92290