Выпускнікам, размеркаваным у Мінск, адмаўляюць у чарзе на кватэру

  519

Іншагароднім маладым спецыялістам давядзецца чакаць, пакуль не пройдзе 5 гадоў са дня рэгістрацыі ў сталіцы.

Гэтая сумная гісторыя адбылася з Ганнай*, выпускніцай БДУ 2010 года, якая днямі паспрабавала стаць у чаргу на будаўніцтва жылля ў Першамайскім раёне Мінска:

«Калі я падавала дакументы, каб стаць у чаргу на кватэру, адбыўся такі дыялог:

— А вы калі зарэгістраваліся ў Мінску — да ці пасля размеркавання? — запыталася ў мяне кабета з «аднаго вакна».

— Натуральна, да! — адказала я. Бо як я ўвогуле магла зарэгістравацца пасля?

— Дык вы адмыслова зарэгістраваліся ў Мінску, каб вас сюды размеркавалі?! Тады вам, хутчэй за ўсё, адмовяць у пастаноўцы ў чаргу на кватэру!

Але ва ўказе нічога такога няма!» — распавяла Еўрарадыё Ганна.

Намесніца начальніка ўпраўлення юрыдычнай работы і кадраў Міністэрства ЖКГ Наталля Канарэйчык пацвердзіла Еўрарадыё, што заканадаўства сапраўды звязвае пастаноўку маладых спецыялістаў на чаргу з тэрмінам, калі яны зарэгістраваліся ў Мінску:

«Справа сапраўды ў тым, што яна зарэгістравалася раней, чым атрымала размеркаванне. Пастаноўка ў чаргу паводле нашага заканадаўства сапраўды залежыць ад гэтага».

Нязручны для гераіні нашай гісторыі ўказ прэзідэнта № 565 «Аб некаторых захадах па рэгуляванні жыллёвых адносінаў» прыняты амаль 5 гадоў таму. Яшчэ ў кастрычніку 2008 года ў яго былі ўнесеныя змены, якія пазбаўляюць маладых спецыялістаў неабходнасці чакаць 5 гадоў пасля рэгістрацыі, каб стаць у чаргу на жыллё ў сталіцы. Але не ўсіх.

«Гэтая норма гучыць так: прыбыццё ў горад Мінск мусіць быць звязана з накіраваннем на працу, — удакладнілі ў Міністэрстве ЖКГ. — Такім чынам, лагічна, што спачатку грамадзянін атрымлівае накіраванне, а пасля прыязджае ў горад Мінск. Такія людзі цягам 2 гадоў пасля навучання, пакуль яны захоўваюць статус маладых спецыялістаў, і могуць станавіцца ў чаргу неўзабаве пасля прыбыцця па размеркаванні».

Статус маладога спецыяліста выпускнікі захоўваюць 2 гады, а чакаць магчымасці стаць у чаргу на кватэру давядзецца 5 гадоў… Атрымліваецца зачараванае кола. Размеркаванне ў сталіцу без мінскай рэгістрацыі ўяўляе для іншагародніх выпускнікоў пэўную складанасць. Але калі ты зробіш сабе рэгістрацыю ў Мінску — страціш права на чаргу на кватэру.

«Дакументы ў мяне ўзялі, іх будзе разглядаць выканкам, і зараз я чакаю на пісьмовы адказ, які мусіць быць на пачатку кастрычніка. Але сказалі, што калі зарэгістраваўся раней за размеркаванне, дык могуць адмовіць. А я ў іх чула, што зараз гэтак жа сама не ставяць у чаргу аспірантаў па накіраванні. І вось, глядзяць, калі чалавек прапісаўся», — працягвае Ганна.

Калі яе просьбу не задаволяць, у дзяўчыны будзе наступнае выйсце з сітуацыі: выпісацца з таго месца, дзе яна зарэгістравалася да размеркавання, і зарэгістравацца ізноў. Хаця б там жа. Не сакрэт, што цяпер гэта не вялікая праблема: справа толькі ў грошах. І тады фармальна Ганна будзе зарэгістраваная пасля размеркавання і зможа ізноў прэтэндаваць на пастаноўку ў чаргу.

У іншым выпадку скарыстацца правам маладога спецыяліста на месца ў чарзе на будаўніцтва жылля яна не зможа. Магчыма, што за 5 гадоў у Ганны з’явяцца іншыя абставіны, якія дазволяць ёй падаць дакументы, напрыклад, на паляпшэнне жыллёвых умоваў. А сваёй чаргі ж яшчэ трэба дачакацца! Карацей, калі выпускнік 2010 года з вышэйшай адукацыяй раптам зарэгістраваўся ў Мінску да размеркавання, ён мае рэальныя шансы перасяліцца ў новую кватэру, калі будзе ўжо зусім не маладым спецыялістам…

* імя змененае

http://www.euroradio.by

Читать:
Теги:

Страны: Беларусь

Темы: Законодательство

Эксклюзив Realt.by:

«Заселились 40 лет назад, уезжать не хотим». Как живется в панельках возле парка Павлова в Малиновке

22500

Телефон в рассрочку будет выгоднее, чем при оплате сразу? Смотрим обновленный салон Life в центре Минска

7902

У вас еще нет своего жилья? Считаем, сколько вы будете тратить на аренду и сколько — на платежи за собственную квартиру

9751

Кислородные коктейли и «шведский» стол. Как выглядит современный санаторий?

33693

Они уже купили белорусам 6 500 квартир. Как устроен «Жилищный баланс» и можно ли вступить туда без первого взноса?

16821

«Большую квартиру купили всего за 72 тысячи долларов». Как живется в районе доступных новостроек

10105

«Вертикальный город» – утопия для ленивых? Оцениваем, как устроен новый МФК на Грушевке

3416

Едем в Полоцк! Рассказываем, где остановиться и что посмотреть

2838

Ремонт за 80 и 120 тысяч долларов. Смотрим две дизайнерские квартиры, где каждый метр продуман до мелочей

11307

Видео этих агентов по недвижимости набирают по 50 тысяч просмотров. Что они делают?

15309

«Переезжать сюда насовсем желания нет». Узнали, как живется в брежневках в Чижовке

77681

Кредит, использование семейного капитала, уплата налогов. В каких случаях нужно вызывать профессионального оценщика недвижимости?

5891

Что такое альтернативные сделки или как переехать в квартиру побольше, не доплатив ни копейки?

9920

Минчане построили дом из двойного утепленного бруса с "подземной" баней. Съездили посмотреть, что у них получилось

64027

Нашли самую маленькую однушку в Минске с ремонтом и мебелью. И что по цене?

63440

За два участка боролись по 74 и 72 человека - и это новый рекорд! Рассказываем об итогах земельного аукциона в Минском районе

29973

Многие здесь работают в «Газпроме». Побывали в тихом поселке под Минском, о котором мало кто знает

52401

Не хватает на жилье в Минске? Собрали недорогие квартиры в городах-спутниках, где сразу можно жить

31706

Есть и за 7 тысяч. Нашли крепкие хаты до 20 тысяч долларов возле озер и леса

92290

"Когда переехали - мама заплакала". Как жили раньше и как живут сейчас в Шабанах - криминальном районе Минска 90-х

80457