У Гомелі «маласямейку» можна купіць за $ 18−20 тысяч

  667   1

На другасным рынку жыллёвай нерухомасці гэтага паўднёвага абласнога цэнтра кватэры ўпэўнена таннеюць ужо пяты месяц запар. Калі сёлета ў студзені ў Гомелі назіралася кароткачасовая стабілізацыя, то, пачынаючы з лютага, працягваецца тэндэнцыя на зніжэнне цэнаў на другаснае жыллё.

Хрушчоўкі каштуюць у межах 24−26 тысяч долараў

У Гомелі сёння адзначаецца самая вялікая прапанова кватэр на другасным рынку за апошнія 5 гадоў. Нягледзячы на прыемныя цэны на другаснае жыллё, попыт на кватэры застаецца на амаль мінімальным узроўні. Аднак ён існуе. Згодна з інфармацыяй спецыялістаў дзяржаўнага агенцтва па аказанні рыэлтарскіх паслуг горада Гомеля, аднапакаёвыя хрушчоўкі агульнай плошчай каля 33−36 квадратных метраў прапануюцца пакупнікам за 24−26 тысяч долараў. На першым і апошнім паверхах старых пяціпавярховых дамоў такія кватэры каштуюць прыкладна на тысячу долараў танней. Стандартныя аднапакаёвыя кватэры ў панэльных дамах з большай плошчай, дзе кухня мае ўжо не 6, а каля 10 квадратных метраў, каштуюць ад 28 да 32 тысяч долараў. Самымі таннымі кватэрамі тут з’яўляюцца аднапакаёўкі-маласямейкі, якія выстаўляюцца на продаж усяго за 18−21 тысячу долараў.

Сярэдні кошт маленькіх двухпакаёвых хрушчовак складае каля 30−32 тысяч долараў. Стандартныя «двойкі» з палепшанай планіроўкай прапануюцца пакупнікам за 36−41 тысячу долараў. Двухпакаёвыя маласямейкі набываюцца пакупнікамі не даражэй чым за 28 тысяч долараў. Цяпер самы слабы попыт існуе на невялікія трохпакаёвыя «хрушчоўкі». У старых пяціпавярховых дамах такое жыллё магчыма прадаць не даражэй, чым за 40 тысяч долараў. Прысутнічаюць на рынку і больш прасторныя сучасныя трохпакаёвыя кватэры ў дзевяціпавярховых дамах па кошце ад 42 да 50 тысяч долараў. Аднак попыт на такое жыллё амаль нулявы.

Долевае будаўніцтва і жыллёвыя аўкцыёны

У апошнія месяцы дзяржаўнае агенцтва Гомеля пачало супрацоўнічаць з камерцыйнымі арганізацыямі, якія прапануюць будавацца «нечаргавікам» па лініі долевага будаўніцтва. Па гэтай схеме арганізатары інвестпраектаў узводзяць сучасныя дамы з кватэрамі ўнушальных плошчаў. Квадратны метр жылля для такіх дольнікаў каштуе ад 2 да 2,3 млн рублёў. Сёння асобныя будтрэсты спрабуюць прадаваць ужо пабудаваныя новыя кватэры праз жыллёвыя аўкцыёны. Квадратны метр такіх кватэр без аздаблення прадаецца па канчатковым кошце ў межах 640−670 долараў.

Эксперт дзяржаўнага агенцтва нерухомасці адзначыў, што за апошняе паўгоддзе другаснае жыллё ў Гомелі патаннела прыкладна на 7−15%, а па асобным старым жыллі - да 17−18%. Аднак на рынку існуе і вялікая колькасць уладальнікаў жыллёвай нерухомасці, якія працягваюць трымаць леташнія цэны на кватэры.

Летам гомельская арэнда таннее

Сёння сярэдні кошт арэнды аднапакаёвых кватэр Гомеля складае каля 100 долараў. Пры рэальнай здачы кватэр у доўгатэрміновую арэнду дзяржаўнае агенцтва прапануе гаспадарам жылля прытрымлівацца індывідуальнага падыходу. Так, для маладых небагатых сем’яў з добрай дзелавой рэпутацыяй цэннік арэнды можа быць зніжаны, па прапанове агенцтва, да 80 долараў, а для багатых ці праблемных кліентаў - павялічаны да 120 долараў за месяц плюс квартплата. Арэнда двухпакаёвых кватэр каштуе на 10−20 долараў даражэй. Зімой здымнае жыллё ўсіх тыпаў для кватарантаў робіцца на 15−20 долараў даражэй, бо ў халодны перыяд істотна павялічваюцца камунальныя плацяжы.

Звязда

Читать:
Эксклюзив Realt.by:

Это наша новая стабильность. Что происходит с продажей квартир в Минске и что нас ждет летом

81947

Застройщики переоценили спрос на студии. Что будет с ценами на новостройки этим летом

50975

10 самых интересных минских строек жилья в 2026 году. Панельные, монолитные, элитные и эконом

31809

Ищете офис недалеко от метро? Посмотрите, какой вариант класса В+ предлагают в районе Михалово

4383

Минск или пригород? Что выбрать, если бюджет ограничен: реальные истории

7661

Почти гектар закрытой территории и 5 теннисных кортов профессионального уровня. В Минске продают уникальный спорткомплекс

19318

«За этим ЖК — будущее». Агент по недвижимости рассказал, как выбрал квартиру себе

34731

«План был очень оптимистичным». Минчане продали квартиру и построили домики на берегу озера

47830

Все чертежи делали сами, на ремонт ушло три с половиной месяца. Семья риэлтеров показала свой дом у леса

19285

Видео этих агентов по недвижимости набирают по 50 тысяч просмотров. Что они делают?

15127

«Переезжать сюда насовсем желания нет». Узнали, как живется в брежневках в Чижовке

77582

Кредит, использование семейного капитала, уплата налогов. В каких случаях нужно вызывать профессионального оценщика недвижимости?

5589

Что такое альтернативные сделки или как переехать в квартиру побольше, не доплатив ни копейки?

9530

Минчане построили дом из двойного утепленного бруса с "подземной" баней. Съездили посмотреть, что у них получилось

64027

Нашли самую маленькую однушку в Минске с ремонтом и мебелью. И что по цене?

63440

За два участка боролись по 74 и 72 человека - и это новый рекорд! Рассказываем об итогах земельного аукциона в Минском районе

29973

Многие здесь работают в «Газпроме». Побывали в тихом поселке под Минском, о котором мало кто знает

52401

Не хватает на жилье в Минске? Собрали недорогие квартиры в городах-спутниках, где сразу можно жить

31706

Есть и за 7 тысяч. Нашли крепкие хаты до 20 тысяч долларов возле озер и леса

92290

"Когда переехали - мама заплакала". Как жили раньше и как живут сейчас в Шабанах - криминальном районе Минска 90-х

80457