Расіянам падабаецца віцебская нерухомасць

  867   2

На другасным рынку жыллёвай нерухомасці галоўнага мегаполіса краіны патэнцыйныя пакупнікі пачалі актывізавацца толькі ў лістападзе. Звычайна хваля змяненняў на другасным рынку жылля дасягае рэгіянальных цэнтраў толькі праз некалькі месяцаў, аднак… У паўночна-ўсходнім рэгіёне пакупнікі «заварушыліся» значна раней.

Самыя танныя кватэры ўжо прададзеныя

Паводле інфармацыі дырэктара Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Дзяржаўнае агенцтва нерухомасці г. Віцебска» Уладзіміра Кабанава, яшчэ летам і ў пачатку восені кватэры ў гэтым абласным цэнтры паціху таннелі. Аднак потым, пачынаючы з кастрычніка, попыт на другаснае жыллё пачаў расці і ўжо ў снежні павялічыўся амаль удвая. Таму зараз патанненне спынілася, а зусім таннае жыллё было прададзенае.

Сёння самая слабенькая аднапакаёвая кватэра старой планіроўкі агульнай плошчай да 30 квадратных метраў у аддаленых раёнах Віцебска прапануецца за 16−18 тысяч долараў. Яшчэ ў жніўні падобную кватэру магчыма было адшукаць за 13—15 тысяч. Аднапакаёўкі старой планіроўкі, але ўжо бліжэй да цэнтра горада каштуюць сёння каля 23—24 тысяч долараў. У верасні такое жыллё не магло адшукаць сабе новых гаспадароў нават за 18—20 тысяч. Аднапакаёўкі новай планіроўкі агульнай плошчай каля 38—39 квадратных метраў каштуюць цяпер каля 30 тысяч, аднак на крайніх паверхах цэннік на такія кватэры падае да 27—28 тысяч.

Мінімальны кошт маленькай двухпакаёвай кватэры старой планіроўкі агульнай плошчай 40—42 «квадраты» ў аддаленых раёнах складае 24—25 тысяч долараў. Разам з тым, сёння ў агенцтве ёсць такая кватэра на першым паверсе ўсяго за 22 тысячы. Больш прасторныя кватэры з новай планіроўкай агульнай плошчай да 50 квадратных метраў каштуюць каля 38—39 тысяч. На першым паверсе падобная двухпакаёўка прапануецца толькі за 36 тысяч.

Даволі істотная прапанова, але маленькі попыт існуе на трохпакаёвыя кватэры. Невялікую трохпакаёвую кватэру старой планіроўкі агульнай плошчай каля 47 квадратных метраў у аддаленых раёнах магчыма адшукаць нават за 26 тысяч. Такія кватэры з плошчай да 50—52 квадратных метраў каштуюць ужо 30—32. Трохпакаёўкі новай планіроўкі з агульнай плошчай да 64 квадратных метраў прапануюцца прыкладна за 50 тысяч, а такое жыллё плошчай каля 69 «квадратаў» ацэньваецца ў 51—53 тысячы. У сувязі з маленькім попытам на трохпакаёвыя кватэры сёння такую стандартную кватэру новай планіроўкі магчыма «ўгаварыць» праз зніжкі нават за 48—49 тысяч. Летам такія кватэры былі яшчэ танней і купляліся часам за 45—46 тысяч.

Расіян прываблівае цудоўная прырода, стабільнасць і невялікія цэны

Менавіта ў лістападзе і снежні актыўнасць на другасным рынку Віцебска павялічылася, у тым ліку і за кошт пакупнікоў з суседняй Расіі. Галоўным чынам гэта ўжо немаладыя сем'і, якія вырашаюць вярнуцца на радзіму з невялікіх гарадоў расійскай глыбінкі, а таксама былых вайскоўцаў, якія раней служылі ў Беларусі. Актыўней расіяне купляюць невялікія адна- і двухпакаёвыя кватэры ў цэнтральным і ціхіх ліквідных раёнах горада, а таксама ў сучасных новабудоўлях. Гэтай восенню і зімой праз набыццё ўласнага жылля стала назірацца ўпэўненая міграцыя маладых спецыялістаў у Віцебск з прыгарадных населеных пунктаў і раённых гарадоў вобласці.

Упэўнены попыт на новае жыллё

Як адзначаюць спецыялісты дзяржаўнага агенцтва нерухомасці, развіваецца ў горадзе долевае і камерцыйнае будаўніцтва жылля. Аднак аб’ёмаў гэтага будаўніцтва не хапае, каб цалкам «закрыць» існуючы попыт. Долевае будаўніцтва па структуры панельных дамоў каштуе каля 800 долараў за квадратны метр. Жыллёвы квадрат у маналітных, каркасных і цагляных дамах каштуе ўжо да 900—1000. Тут мы маем на ўвазе кватэры без канчатковай апрацоўкі. Квадратны метр кватэр з поўным аздабленнем у панэльных дамах па чарзе будуецца горадам па кошце каля 2 млн рублёў, а ў каркасна-блочных дамах — да 2,6 млн рублёў.

На вялікія катэджы попыт нулявы

Сёння ў Віцебску попытам карыстаюцца толькі параўнальна невялікія, кампактныя катэджы, з агульнай плошчай жылля не больш як 100—150 квадратных метраў. Каштуе сёння такая нерухомасць каля 90—140 тысяч долараў. На невялікія катэджы коштам 200—300 тысяч USD попыту на рынку ўвогуле няма. Калі ў кліента ёсць такія вялікія грошы, то яму прасцей набыць у горадзе дом пад знос і пабудаваць там сваё жыллё па ўласным праекце. Сёння такі трывалы немалады жылы дом у раёне прыватнага сектара горада прапануецца часам за 50—60 тысяч, а стары дом пасля касметычнага рамонту — за 30—35 тысяч долараў.

Існуе ў абласным цэнтры і ўскосна шэры рынак зямельных участкаў. Гэта калі прадаецца зусім стары дом пад знос на 4—6 сотках у прыватным сектары за 10—15 тысяч долараў. На адносна танныя жылыя дамы ў зялёнай зоне горада існуе сёння ўпэўнены попыт як з боку мясцовых гараджан, так і расіян, у якіх ёсць грошы і цяга да прыроды.

Да лютага цэны застануцца ранейшымі

Пры набыцці кватэр на другасным рынку ў лістападзе і снежні кліенты актыўна карысталіся рублёвымі банкаўскімі крэдытамі. У сувязі з заканчэннем года, сёння банкі прыпыняюць выдачу доўгіх жыллёвых крэдытаў на агульных падставах. Таму і актыўнасць патэнцыйных пакупнікоў паціху зніжаецца. Другім фактарам зніжэння актыўнасці на другасным рынку жыллёвай нерухомасці Віцебска стаў той момант, што зараз многія ўласнікі кватэр прыпынілі продаж свайго жылля мінімум да трэцяй дэкады студзеня. Такія прадаўцы спадзяюцца, што ў новым годзе могуць адбыцца нейкія знакавыя змены ў жыллёвай і крэдытнай палітыцы дзяржавы. Напрыклад, калі адбудзецца патанненне доўгіх жыллёвых крэдытаў, тады, магчыма, працягнецца павелічэнне попыту на жыллё, якое стане ўжо нават даражэць.

Звязда

Читать:
Эксклюзив Realt.by:

Успеют до осени? Проверили, как строится ЖК «Петровские верфи» в Минске

3226

Из-за царапины цена ниже в два раза. Сходили в магазин уцененной сантехники, мебели и техники

136209

«Они сохранили те самые рулетики!». Сходили в «Корону», которая открылась на месте «Простора» в Минске

36081

Дольщикам первых домов волноваться не о чем? Посмотрели, как сейчас строится Северный берег

14250

Этот ЖК удивил минчан малогабаритными квартирами. Рассказываем про интересные дома на Михалово

19672

Евродвушки уже разобрали. Как строится ЖК «Гулливер» и какие квартиры еще есть в продаже

11591

А вы знали про этот закрытый ЖК в районе Серебрянки? Тут есть квартиры с метром по 3 тысячи долларов

25713

«Это зеленый рай почти в центре Минска». Как живется в хрущевках на бульваре Шевченко

16477

На берегу озера в Беларуси продается «место силы» для йоги и гвоздестояния. Стоимость может удивить

10772

Минчане построили дом из двойного утепленного бруса с "подземной" баней. Съездили посмотреть, что у них получилось

64027

Нашли самую маленькую однушку в Минске с ремонтом и мебелью. И что по цене?

63440

За два участка боролись по 74 и 72 человека - и это новый рекорд! Рассказываем об итогах земельного аукциона в Минском районе

29973

Многие здесь работают в «Газпроме». Побывали в тихом поселке под Минском, о котором мало кто знает

52401

Не хватает на жилье в Минске? Собрали недорогие квартиры в городах-спутниках, где сразу можно жить

31706

Есть и за 7 тысяч. Нашли крепкие хаты до 20 тысяч долларов возле озер и леса

92290

"Когда переехали - мама заплакала". Как жили раньше и как живут сейчас в Шабанах - криминальном районе Минска 90-х

80457

До 50 тысяч долларов. Как выглядят и сколько стоят недорогие двушки в Минске, где сразу можно жить

84124

"На нашей детской площадке собиралась вся Малиновка". Как живется в тех самых "английских" домах от МАПИДа в Минске

35883

«Вопрос решается на самом высоком уровне». Продлен инвестдоговор по комплексу «Шантер Хилл» возле Дроздов

6691

Белорус построил классный гостевой домик с баней и беседкой. Посмотрели, как он устроен

30750