Ліквідныя сталічныя кватэры пачынаюць даражэць
1426 7Амаль на працягу ўсяго года другасны рынак жыллёвай нерухомасці галоўнага мегаполіса краіны працаваў нібыта ў рэжыме чакання сур’ёзных пакупнікоў з грашыма. Так, кліенты цікавіліся рознымі аб’ектамі, але куплялі кватэры толькі адзінкі. Зараз сітуацыя кардынальным чынам змянілася. Пра тэндэнцыі, якія сёння назіраюцца ў жыллёвай сферы сталіцы, і бліжэйшыя перспектывы развіцця рынку нерухомасці карэспандэнту «Звязды» паведаміў кіраўнік агенцтва «БелЦТН», старшыня савета Беларускай асацыяцыі «Нерухомасць» Мікалай Прасталупаў.
Другі месяц запар у Мінску назіраецца максімальная актыўнасць пакупнікоў
Яшчэ месяц таму выданне ўжо паведамляла пра тое, што попыт на сталічнае жыллё павелічыўся ў некалькі разоў. Тады спецыялісты рынку нерухомасці адзначалі, што сярэдняя колькасць праглядаў кватэр узрасла ажно ў тры разы. Сёння эксперты рынку канстатуюць не проста вялікі попыт на кватэры, а рэальнае і істотнае павялічэнне здзелак куплі-продажу мінскай нерухомасці. Калі ў верасні і кастрычніку Нацыянальнае кадастравае агенцтва рэгістравала ў месяц каля 500—600 такіх здзелак, то ўжо ў лістападзе на другасным рынку сталічнага жылля было прададзена крыху менш за тысячу кватэр.
Паводле падлікаў спецыялістаў, такога моцнага ўсплёску актыўнасці патэнцыйных пакупнікоў на рынку не было ўжо на працягу 2 апошніх гадоў. Мікалай Прасталупаў упэўнены, што ажыятажны попыт на ліквідныя мінскія кватэры пратрымаецца яшчэ не менш чым на працягу некалькіх тыдняў, бо кліенты агенцтваў нерухомасці спадзяюцца аформіць свае здзелкі яшчэ да Новага года.
Танныя аднапакаёўкі з рынку практычна зніклі
Калі ў пачатку восені ў рэкламных каталогах кліентам прапаноўвалася прыкладна 8 тысяч жыллёвых аб’ектаў, то сёння ў продажы засталося недзе каля 7 тысяч кватэр. Вядома, што ў час ажыятажнага попыту больш актыўна набываюцца ўсе тыпы кватэр, аднак максімальнай папулярнасцю карыстаюцца менавіта невялікія адна- і двухпакаёвыя кватэры. Яшчэ ў лістападзе магчыма было набыць аднапакаёўкі ў дыяпазоне 37—40 тысяч долараў. Сёння за такія грошы ў продажы існуюць толькі самыя слабенькія кватэры ў старых дамах з агульнай плошчай да 30—33 квадратных метраў і то выключна на крайніх паверхах. Максімальная колькасць прапановы на аднапакаёўкі прыпадае на кватэры коштам ад 42 да 50 тысяч долараў. Паводле статыстыкі інфармацыйнага каталога рэспубліканскага выдання «Нерухомасць Беларусі», сярэдні кошт квадратнага метра прапановы аднапакаёвых кватэр складае 1388 долараў, што сведчыць аб падаражанні жыллёвага квадрата за мінулы тыдзень ажно на 7 долараў. Мікалай Прасталупаў тлумачыць такую арыфметыку не тэндэнцыяй на падаражанне, а ілюзіяй павелічэння цэн у сувязі з «вымываннем» менавіта танных кватэр. Цяпер пачынаюць толькі крыху даражэць выключна хадавыя ліквідныя аднапакаёўкі, попыт на якія існаваў на максімальным узроўні.
Зніжкі пры гандлі мінімальныя
Нягледзячы на нервовасць на рынку і моцную хвалю павелічэння попыту, людзі сталі яшчэ больш уважліва ставіцца да выбару свайго будучага новага жылля. Улічваецца не толькі агульная плошча жылля, месцазнаходжанне дома, наяўнасць сацыяльнай інфраструктуры, магчымасць паркоўкі… Каб выбраць сабе жыллё, кліенты праглядаюць дзясяткі варыянтаў. Цяпер рэальным попытам карыстаюцца кватэры ў ціхіх мікрараёнах, у дамах пасля капрамонтаў. Сапраўды ліквіднай сёння лічыцца двухпакаёўка, у якой кошт квадратнага метра не перавышае 1250—1270 долараў, для аднапакаёвай кватэры — 1300—1320, для трохпакаёвых — да 1200 долараў за квадрат. За апошні месяц істотна змянілася эмацыйная афарбоўка самога працэсу гандлю паміж зацікаўленымі бакамі. Калі яшчэ летам гаспадары жылля пры жывым гандлі згаджаліся на зніжкі ў памеры 2—5 тысяч долараў, то зараз канчатковы кошт кватэры можа паменшыцца не больш чым на 200—300 долараў. Пры сапраўды вялікай колькасці праглядаў сістэма зніжак увогуле не працуе.
Цэны будуць «стаяць» мінімум да красавіка
Мікалай Прасталупаў упэўнены, што кватэры ў Мінску будуць актыўна купляцца і пасля выбараў — прыкладна да 25 снежня. Потым на рынку чакаецца самы працяглы навагодні перапынак — недзе да 15 лютага. Не чакае наш эксперт і нейкіх знакавых змяненняў у жыллёвай сферы і ў першым квартале наступнага года. Да красавіка кватэры на другасным рынку сталіцы не падаражэюць, але і не патаннеюць. У лютым ці сакавіку магчымыя невялікія ваганні кошту, аднак яны будуць мець выключна лакальны і кароткачасовы характар. Напрыклад, калі на рынку зноў з’явяцца, а потым знікнуць сапраўды танныя аднапакаёўкі.
Долевае будаўніцтва будзе таннець і далей
Сёння самая распаўсюджаная прапанова па камерцыйным будаўніцтве жылля прадугледжвае цэннік квадратнага метра ў межах ад 3,4 да 4,2 мільёна рублёў. Гэта калі ідзе гаворка пра долевае будаўніцтва, дзе кошт «квадрата» фіксаваны. Існуюць і дарагія варыянты ў Цэнтральным раёне сталіцы — па 1,4—1,7 тысячы долараў за квадратны метр, аднак попыт там такі… ну, магчыма, існуе. Усё часцей на першасным рынку жылля з’яўляюцца будаўнічыя кампаніі, якія прапануюць стандартныя кватэры з цэннікам да тысячы долараў. Гэта, напрыклад, у жылым квартале «Адэская—Лазо—Катоўскага», дзе кошт квадратнага метра пачынаецца ад 900 долараў. Такі ж цэннік прапануецца і на кватэры па маштабным праекце «Мінск-сіці». Вельмі цікавая прапанова долевага будаўніцтва існуе па новым жылым комплексе «Юбілейны». Там плануецца пабудаваць сучасны 9-павярховы жылы дом адразу за МКАДам па Слуцкай шашы. Кошт квадратнага метра па гэтым праекце — 800 долараў. Крэдытную падтрымку гэтаму праекту прапануе «БПС-Банк», дзе магчыма атрымаць доўгатэрміновыя крэдыты пад 13,5—15 працэнтаў гадавых.
Мікалай Прасталупаў прагназуе, што тэндэнцыя на зніжэнне цэн па лініі долевага будаўніцтва захаваецца і ў першай палове наступнага года. На большасці аб’ектаў камерцыйнага будаўніцтва, за выключэннем цэнтральных раёнаў, кошт квадратнага метра кватэр без аздаблення будзе менш за тысячу долараў.

Это наша новая стабильность. Что происходит с продажей квартир в Минске и что нас ждет летом
26608
Застройщики переоценили спрос на студии. Что будет с ценами на новостройки этим летом
14993
Недалеко от Дроздов и «Левады» началась стройка панельных коттеджей. Что известно?
16657
Хуторской ренессанс. Как минчанка построила барнхаус у Налибокской пущи
12004
«Если поселишься тут — не захочешь переезжать». Как живется в хрущевках на Золотой Горке
29283
Идеально для СПА-комплекса, базы отдыха или загородного клуба. В озерном краю продают участок для бизнеса по очень низкой стартовой цене
7477
Минчанин купил старую панскую школу в глуши и превратил ее в современный дом. Побывали там
103992
«Выходишь из подъезда, и все вокруг зелено». Как живется в советских панельках в Кунцевщине
8600
Известный бизнесмен хочет построить отель на месте пионерлагеря на Минском море. Узнали подробности
10609
В июле 1944 года тут прошел уникальный парад. Рассказываем о «золотом полуострове» в центре Минска
3803
Села на мотоцикл в 50 лет — и нашла участок мечты. Как минчанка построила уютный дом в деревне
19086
Купить квартиру без первого взноса? Рассчитайте свои возможности с новым партнером Realt
1924
Как страховка сэкономит вам 70 тысяч долларов?
1804
Видео этих агентов по недвижимости набирают по 50 тысяч просмотров. Что они делают?
7768
«Переезжать сюда насовсем желания нет». Узнали, как живется в брежневках в Чижовке
68239
Кредит, использование семейного капитала, уплата налогов. В каких случаях нужно вызывать профессионального оценщика недвижимости?
1816
Что такое альтернативные сделки или как переехать в квартиру побольше, не доплатив ни копейки?
2520
Минчане построили дом из двойного утепленного бруса с "подземной" баней. Съездили посмотреть, что у них получилось
64027
Нашли самую маленькую однушку в Минске с ремонтом и мебелью. И что по цене?
63440
За два участка боролись по 74 и 72 человека - и это новый рекорд! Рассказываем об итогах земельного аукциона в Минском районе
29973- Бизнес центры 123 объявления
- Торговые центры 40 объявлений
- Продажа гаражи, машиноместа 626 объявлений
- Продажа офисы, нежилые помещения 2036 объявлений
- Продажа магазины, торговые помещения 1704 объявления
- Продажа рестораны, бары, кафе 152 объявления
- Продажа склады, производства 1031 объявление
- Продажа бизнес, сфера услуг 785 объявлений
- Аренда офиса, помещений 2280 объявлений
- Аренда магазины, торговые помещения 1845 объявлений
- Аренда рестораны, бары, кафе 123 объявления
- Аренда склады, производства 667 объявлений
- Аренда сфера услуг, игровой бизнес 386 объявлений
- Аренда гаража, машиномест 48 объявлений