Як прадаць кватэру ў Беларусi і зарабіць грошай
Культурная сталiца: цi цяжка прадаць кватэру ў Віцебску
Горад Шагала, культурная сталіца Беларусі – усе гэтыя эпітэты пра Віцебск. У дадзены момант горад вельмі папулярны ў турыстаў, у першую чаргу – з Расіі. Дарэчы, замежнікі таксама парой набываюць жыллё ў гэтым горадзе. Як і ў іншых абласных цэнтрах, вялікім попытам тут карыстаюцца аднапакаёвыя і двухпакаёвыя кватэры. Трохпакаёвыя (і больш) кватэры прадаць некалькі складаней. Найбольш прывабныя па цане – новыя раёны. Напрыклад, Білёва. Тут цяпер будуецца шмат новага жылля, забудоўшчыкі часцей за ўсё прапаноўваюць кватэры без аздаблення. Кватэры з рамонтам звычайна прызначаныя толькі для «чаргавiкоў». Адназначна даражэй будуць каштаваць памяшканнi ў гістарычным цэнтры горада – на вуліцах Суворава, Чэхава, Грыбаедава. Асабліва гэта тычыцца кватэр з сучасным рамонтам і добрай перапланіроўкай. Пры гэтым, лягчэй за ўсё прадаць кватэру ў Віцебску будзе таму ўласніку, які разумее сітуацыю на рынку і не завышае кошт жылога памяшкання.
Да Польшчы рукой падаць: як прадаць кватэру ў Брэсце
Брэст – горад, размешчаны на мяжы Беларусі з Польшчай і Украінай. Дзякуючы свайму прыгранічнаму статусу, Брэст заўсёды знаходзіцца ў цэнтры разнастайных культурных падзей. У гэтым горадзе шмат цікавых музеяў (менавіта тут знаходзіцца легендарная Брэсцкая крэпасць), а таксама паркаў, сквераў, ўтульных кафэ і рэстаранаў. Што тычыцца жылля, то самае актыўнае будаўніцтва цяпер ідзе ў паўднёва-заходняй частцы горада. Танней за ўсё будзе каштаваць кватэра без аздаблення. У сярэднім па горадзе кошт квадратнага метра складае каля 700 долараў.
Для таго, каб прадаць кватэру ў Брэсце мае сэнс звярнуцца да прафесійных рыэлтараў. Яны дапамогуць разабрацца з усімі нюансамі здзелкі. У цэлым, сітуацыя, калі 1-пакаёвая, 2-пакаёвая ці 3-пакаёвая кватэра прадаецца даражэй менавіта пры ўдзеле рыэлтара – не рэдкасць. Прэстыжнымі раёнамі Брэста, у якіх хаты сапраўды будуць даражэй, чым у іншых, гэта – Усход, Кавалёва і стары цэнтр. Тут шмат зеляніны, развітая інфраструктура, добрае транспартнае злучэнне. Ды і шчыльнасць забудовы ў старых раёнах не такая, як у новых.
Каралеўскi горад, цi як прадаць кватэру ў Гродна
Каралеўскі горад Гродна лічыцца адным з самых прыгожых гарадоў Беларусі. Тут мноства старадаўніх вулачак, храмаў, музеяў. Ёсць нават два палацы – стары і новы. Нядзіўна, што абласны цэнтр па колькасці турыстаў можа пасупернічаць нават са сталіцай.
Сёння кватэры ў горадзе над Нёманам карыстаюцца даволі высокім попытам, менавіта таму прадаць кватэру ў Гароднi будзе не складана. Для таго, каб продаж прайшоў паспяхова, варта трохі вывучыць рынак, вызначыцца з цаной, падрыхтаваць кватэру да продажу і даць аб'яву на спецыялізаваных сайтах ці ў мясцовай прэсе. У горадзе добра прадаюцца і звычайныя кватэры ў «дзевяціпавярховіках» на ўскраіне, і дарэвалюцыйныя апартаменты ў старых дамах у цэнтры. Новыя раёны Гродна (Грандзічы, Альшанка) таксама карыстаюцца попытам у пакупнікоў. Так, інфраструктуры тут часам не хапае, затое і кошт пакуль ніжэй. Дарэчы, некаторыя беларусы купляюць кватэры ў Гродна для таго, каб спыняцца там падчас паездак у Польшчу ці Літву, а таксама для таго, каб здаваць пляцоўкі ў арэнд
Прадаць кватэру ў Гомелі i не прагарэць
Кошт квадратнага метра ў горадзе над Сожам складае 550-600 долараў. Агенты Гомеля (тут працуе некалькі вядомых на рынку агенцтваў нерухомасці) раяць звярнуць увагу на такія абжытыя раёны, як цэнтр, Стары аэрадром, Волатова, Лядовы палац. Жыллё танней можна пашукаць у Навабеліцы або Заходнім. Разбежка ў кошце кватэр у Гомелі – невялікая. У цэлым, прадаць кватэру ў Гомелі магчыма за суму ад 18-20 тысяч долараў, калі гаворка ідзе аб сціплай «аднапакаёўцы» з “бабуліным рамонтам”.
Прадаць кватэру ў Магілеве: якiя раёны самыя дарагiя?
Магілёў – вельмі каларытны абласны горад на ўсходзе Беларусі. Калісьці сюды нават хацелі перанесці сталіцу краіны. Сёння тут прапануецца жыллё як у старых, так і ў новых раёнах. Хутка вырашыць кватэрнае пытанне (прадаць кватэру ў Магілёве) можна як самастойна, так і з дапамогай агентаў. Калі ў вас стандартная 1-пакаёвая кватэра тыпавых спажывецкіх якасцяў, то магчыма, вы хутка справіцеся самі. Калі ж продаж мяркуе ланцужок з некалькіх наступных пакупак жылля для ўсіх членаў сям'і, а выстаўленая хата размяшчаецца ў гістарычным цэнтры, з незвычайным дызайнерскім рамонтам і вялікай колькасцю пакояў, то варта звярнуцца да рыэлтараў.
Прафесіяналы кажуць, што дарагое жыллё ў горадзе – гэта дамы недалёка ад ракі Дубравенка, на вуліцах Якубоўскага і Чэхава, побач са стадыёнам «Спартак», на вуліцах Ленінскай і Першамайскай.
Похожие термины
- Бизнес центры 123 объявления
- Торговые центры 40 объявлений
- Продажа гаражи, машиноместа 629 объявлений
- Продажа офисы, нежилые помещения 2065 объявлений
- Продажа магазины, торговые помещения 1723 объявления
- Продажа рестораны, бары, кафе 151 объявление
- Продажа склады, производства 1004 объявления
- Продажа бизнес, сфера услуг 777 объявлений
- Аренда офиса, помещений 2241 объявление
- Аренда магазины, торговые помещения 1839 объявлений
- Аренда рестораны, бары, кафе 126 объявлений
- Аренда склады, производства 665 объявлений
- Аренда сфера услуг, игровой бизнес 392 объявления
- Аренда гаража, машиномест 47 объявлений