Месца, дзе «лятаў» Шагал. Як купіць кватэру ў Віцебску

Як выбраць жыллё? Асаблівасці раёнаў

Практычна ўсе жылыя дамы ў цэнтры горада (Кастрычніцкі раён) - даваенныя або пасляваенныя і, безумоўна, маюць гісторыка-культурную каштоўнасць. Гэта надае раёну асаблівую атмасферу. Тут раскінуўся батанічны сад і мноства зялёных зон і паркаў. На самай старой вуліцы горада - Суворава, а таксама на вуліцах Янкі Купалы, Савецкай, Урыцкага, Чэхава і Грыбаедава жылая забудова, у асноўным, прадстаўлена кватэрамі старой планіроўкі, так званымі «сталінкамі» і «хрушчоўкамі».

Больш сучасны - Чыгуначны раён - адрознівае тыпавая забудова савецкіх часоў, а таксама прыватныя дамы. Як зразумела з назвы, менавіта тут размешчаны чыгуначны і аўтавакзал. Тут жа сканцэнтраваны і асноўныя прамысловыя прадпрыемствы горада.

І, нарэшце, Першамайскі раён - радасць навасёлаў. Тут актыўна будуюць новае жыллё. Для тых, хто хоча купіць кватэру ў Віцебску «з нуля» – гэта лепшы варыянт. Дарэчы, жыхары мікрараёнаў Білева і Медцэнтр да гэтага часу спрачаюцца на форумах і ў сацыяльных сетках, які з гэтых двух мікрараёнаў лепшы і дзе купіць кватэру ў Віцебску больш выгодна. Лепшае, як правіла, заўсёды даражэй.


Рынак нерухомасці: кошт жылля

Самыя дарагія кватэры - у маналітных і цагляных дамах апошніх гадоў пабудовы, з прасторнымі кухнямі, у раёнах з развітой інфраструктурай.

Гэта, напрыклад, пр. Будаўнікоў, Маскоўскі, вул. Чкалава, раён гасцініцы «Ветразь», пр. Фрунзе і інш. Аднапакаёвая кватэра (58 кв. метраў) у такім раёне каштуе 45-46 тыс. долараў. А вось на вул. К. Маркса прадавец просіць за аднапакаёвую кватэру 16 тыс. долараў. “Аднушкі” ў аддаленых раёнах можна набыць па больш прыемным кошце. Разбежка цэн па-сапраўднаму здзіўляе.

Гатовая кватэра: ад папярэдніх уладальнікаў альбо новая?

Беларусы імкнуцца набываць жыллё ў новабудоўлях. І, верагодней за ўсё, набудуць кватэры ў Білева, чым у гістарычным цэнтры. Сучасныя тэхналогіі дапамагаюць скараціць кошт жылля на 20 ̶ 30% і зрабіць новыя кватэры больш даступнымі. Увогуле пакупнікі актыўна ўкладваюцца ў будаўніцтва, што дае магчымасць забудоўшчыкам развіваць горад.

 

 

Далявое будаўніцтва ў Віцебску

Прываблівая тэма. Гэта адна з самых даступных магчымасцяў купіць кватэру ў Віцебску. Новыя мікрараёны ці ўзвядзенне асобнага будынка - практычна ўсюды забудова вядзецца з удзелам дольшчыкаў. Перавага ў тым, што магчыма аплата часткамі. Як правіла, заказчык уносіць да 40% ад кошту нерухомасці, і пакуль дом плануецца да здачы, неабходна пагасіць роўнымі часткамі астатнюю суму.

Як правільна ацаніць кошт кватэры ў Віцебску?

Натуральна, што кватэры з палепшанай планіроўкай і больш вялікай плошчай, у «зялёным» раёне будуць каштаваць значна больш. Дадатковыя «опцыі» накшталт падземнага паркінга і закрытай тэрыторыі - таксама ўплываюць на «добры» кошт. А вось першы і апошні паверх, блізкасць да ліфта, могуць зменшыць цану «квадрата». Ніякага ліфта і ўсе паверхі свае? Гэта варыянт з прыватным домам.

Уласная хата альбо кватэра ў Віцебску?

Пытанне цікавае. Цана дома залежыць ад многіх фактараў, але, перш за ўсё, ад месца размяшчэння ўчастка. На адной і той жа вуліцы кошт можа адрознівацца.

У Віцебску попыт на зямельныя ўчасткі, размешчаныя ў Чыгуначным і Першамайскім раёнах, - значна меншы, чым у Кастрычніцкім раёне.

Найбольш запатрабаваныя ўчасткі на вуліцах Лучэскіх, Крупскай, Шрадэра, стадыён, пр. Чарняхоўскага (бераг Дзвіны). Пабудуваць тут дом — нядрэннае грашовае ўкладанне.

 

 

Похожие термины