Шмат працы, сонца і жылля: як купіць кватэру ў Гомелі
Этапы куплі кватэры
Каб купіць кватэру ў Гомелі, спачатку трэба вызначыць галоўнае: самостойна вы будзеце гэта рабiць, або праз рыэлтараў. Кожны са спосабаў мае свае асаблiвасцi, але прафесiяналы дапамагуць вам вырашыць кватэрнае пытанне крыху хутчэй. І падводных камянёў у такiм выпадку будзе значна менш. Пачаць пошук уласнай кватэры ў Гомелі варта з прагляду спецыялізаваных інтэрнэт-пляцовак. Праглядайце аб'явы, кантактуйце з ўласнікамі, некалькі разоў (дапусцім, у ранішнія і вячэрнія гадзіны) наведайце кватэру, уважліва праверце ўсе дакументы і можаце пачынаць здзелку.
Дзе лепш шукаць новае жыллё
На дадзены момант найбольш актыўна прырастае квадратнымі метрамі Савецкі раён. Гаворка ідзе пра мікрараён «Шведская горка». Гэта даволі прагрэсіўны жылы масіў, аднак інфраструктуры тут пакуль не хапае: ёсць пытанні з месцамі ў дзіцячых садках і школах. Пры гэтым, менавіта тут будуюцца вялікія гандлёвыя цэнтры, зусім побач размешчана буйная зялёная зона – усё гэта, вядома, прыцягвае пакупнікоў. І калі яшчэ некалькі гадоў таму гэты мікрараён не карыстаўся вялікім попытам, то зараз прадажа кватэр тут ідзе даволі паспяхова.
Добрая прапанова на рынку жылля – гэта мікрараён «Стары Аэрадром». Гэта – зялёнае і ціхае месца, прычым недалёка ад цэнтра. У апошнія гады тут было пабудавана некалькі новых сучасных дамоў.
Знайшоў сваю нішу на рынку і мікрараён Волатава. У свой час ён актыўна забудоўваўся: тут з'яўляліся аб'екты інфраструктуры, добраўпарадкоўваліся зоны адпачынку. Нядзіўна, што пакупнікі разглядаюць набыццё ўласнай кватэры ў Волатава ў якасці выгаднага ўкладання сродкаў. Яшчэ адна перавага гэтага мікрараёна – адсутнасць прамысловых прадпрыемстваў. Тут кошт тыповай двухпакаёвай кватэры без рамонту стартуе ад 30-35 тысяч долараў. РазвIтацца з аднапакаёвымі кватэрамі ўласнікі гатовыя за 18-23 тысячы. Прыкладна на тым жа ўзроўні цэны і ў Савецкім раёне (Рэчыцкі праспект, пр-т Кастрычніка).
Што да самага даступнага жылля, то аднапакаёвыя, двухпакаёвыя і трохпакаёвыя кватэры па нізкай цане варта шукаць у мікрараёне «Заходні» (вуліцы Уладзімірава, Амурская, Мінская). Таксама зусім невялікая разбежка па кошце кватэр у Навабеліцкім раёне. Калі вы хочаце купіць кватэру ў Гомелі менавіта ў гэтым раёне, то значыць вам па душы спакойны лад жыцця. Справа ў тым, што галоўная тэрытарыяльная асаблівасць Навабеліцы – аўтаномнасць. Ад астатняй частцы Гомеля раён аддзяляе рака Сож. Для кагосьці гэта – плюс, а для кагосьці і мінус.
А вось самыя папулярныя раёны Гомеля, на думку рыэлтараў, – гэта стары цэнтр, а таксама – Лядовы палац. Агенты адзначаюць, што ў старым цэнтры знаходзіцца парадная набярэжная ракі Сож, пешаходны мост, шмат кафэ, самая папулярная вуліца Гомеля – Савецкая, а таксама асноўныя гарадскія славутасці. Кошт 1-пакаёвых кватэр тут пачынаецца ад 23-28 тысяч, 2-пакаёвыя кватэры каштуюць у раёне 35-40 тысяч долараў.
У цэлым, рынак нерухомасці ў Гомелі сёння знаходзіцца ў стабільным стане, а сярэдні кошт квадратнага метра ў горадзе складае 550-600 долараў.
Спальны мікрараён
Адзначым, што ўвесь Гомель дзеліцца на 4 раёны. Цэнтральны раён размешчаны ў цэнтральнай, усходняй і паўночна-ўсходняй частках Гомеля. Яго галоўнымі вуліцамі з'яўляюцца Савецкая, праспект Леніна, Мазурава і Інтэрнацыянальная.
Савецкі раён (асноўныя вуліцы раёна – Рэчыцкі праспект, Барыкіна, праспект Кастрычніка і Багдана Хмяльніцкага) знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Гомеля. У раёне сканцэнтравана трэць прамысловага патэнцыялу і 37% насельніцтва Горада.
Чыгуначны раён (асноўныя вуліцы – праспект Касманаўтаў, Савецкая, Крупскай, праспект Перамогі) займае паўночна-заходнюю частку горада. Тут знаходзяцца чыгуначны вакзал, аўтавакзал, аэрапорт. Таксама менавіта тут працуюць 35 прамысловых прадпрыемстваў, якія вырабляюць каля паловы прамысловай прадукцыі горада.
Навабеліцкі раён (галоўная вуліца раёна – вуліца Ільіча) размешчаны на левым беразе ракі Сож, у паўднёва-ўсходняй частцы горада. Тут пражывае ўсяго 10% насельніцтва Гомеля.
Што тычыцца спальных раёнаў, то такiмi ў Гомелі лічацца «Шведская горка, «Заходні», «Мельнікаў луг», «Навабеліца». Тут знаходзiцца вялікая колькасць шматпавярховых дамоў, а вось размяшчэнне тут тэатраў, кафэ і вялікіх гандлёвых цэнтраў архітэктары не запланавалі.
Прыватная забудова ў Гомелі таксама ёсць. Сёння простую вясковую хату варта шукаць у былых вёсках Ніжняе Брылёва, Новае Жыццё і Новая Мільча. Атмасфера ў гэтых кутках Гомеля – дакладна не гарадская: на вуліцах спяваюць пеўні, брэшуць сабакі і ганяе дзятва на роварах. Праўда, будоўлі з'яўляюцца і ў гэтых частках горада. Так, маштабнае будаўніцтва панэльных шматпавярховак працягваецца ў мікрараёне «Хутар», дзе раней таксама былі толькі прыватныя хаты. Сёння на месцы былых агародаў растуць цэлыя кварталы новых шматкватэрных дамоў. У цэлым, купіць кватэру ў Гомелі сёння не праблема. Прадаўцы з абласнога цэнтра прапануюць пакупнікам вялікі выбар жылля на любы густ.
Похожие термины
- Бизнес центры 123 объявления
- Торговые центры 40 объявлений
- Продажа гаражи, машиноместа 629 объявлений
- Продажа офисы, нежилые помещения 2065 объявлений
- Продажа магазины, торговые помещения 1723 объявления
- Продажа рестораны, бары, кафе 151 объявление
- Продажа склады, производства 1004 объявления
- Продажа бизнес, сфера услуг 777 объявлений
- Аренда офиса, помещений 2241 объявление
- Аренда магазины, торговые помещения 1839 объявлений
- Аренда рестораны, бары, кафе 126 объявлений
- Аренда склады, производства 665 объявлений
- Аренда сфера услуг, игровой бизнес 392 объявления
- Аренда гаража, машиномест 47 объявлений