Дзе шукаць жыллё, калі хочаш, каб дзеці хадзілі ў беларускамоўны садок і школу? Сумная карта для бацькоў беларусаў
4230 10Звычайна людзі шукаюць сабе жыллё па некалькіх параметрах. Перш за ўсё, зразумела, па цане. А вось на другім месцы (асабліва для тых, у каго ёсць дзеці) знаходзіцца наяўнасць школ і дзіцячых садкоў. Сёння бывае складана знайсці не только добрую школу ці гімназію, а нават увогуле хоць якую-небудь школу. Яшчэ большыя праблемы будуць у тых бацькоў, якія хочуць, каб іх дзеці навучаліся на беларускай мове, і імкнуцца купіць кватэру побач з адпаведнымі школамі ці садкамі. Сённня, у Міжнароджны дзень роднай мовы, мы разам з ТБМ высвятляем, дзе такія школы і садкі ёсць, а таксама спрабуем зразумець, чаму іх так мала. Да таго ж — мы стварылі карту беларускамоўных школ і садкоў у Беларусі.
«Зараз мы назіраем няпросты шлях павароту да роднай мовы»
Старшыня Таварыства беларускай мовы і былы депутат Палаты Прадстаўнікоў Алена Анісім летась паспрабавала высветліць стан беларускамоўнай адукаціі ў Беларусі. Для гэтага яна даслала дзясяткі запытаў по раёнах краіны. Адказы прыйшлі не ад усіх. І нават у тых адказах, што ёсць, часам змешчаны проста адпіскі. Напрыклад:
Таму мы разам з Таварыствам беларускай мовы сабралі далёка не ўсе патрэбныя звесткі, аднак і яны паказваюць, што беларуская мова ў адукацыі выціснутая (ў асноўным) за межы гарадоў. Алена Анісім каменціруе сітуацыю з беларускамоўным навучаннем у дзіцячых садках і школах так:
— У нашай краіне пасля рэферэндуму 1995 года быў узяты курс на поўнае знішчэнне адукацыі на беларускай мове. Таму не было створана ніводнай дзяржаўнай навучальнай установы на беларускай мове вышэйшай адукацыі, беларускую мову выцеснілі з сярэдне-спецыяльных устаноў. У педуніверсітэтах настаўнікаў розных прадметаў вучылі толькі па-руску. У выніку ў школы з беларускай мовай навучання прыходзілі выпускнікі-педагогі без прафесійнага валодання роднай мовай.
Таму нават у тых вясковых школах, якія ёсць, працэс навучання даволі часта вядзецца па-руску. Паколькі ў сувязі з моцнымі ўнутранымі працэсамі міграцыі ў горад моладзь мала застаецца ў вёсцы, то адпаведна колькасць школ там змяншаецца. У гарадах жа пасля рэферэндуму не адкрылася ніводнай школы з беларускай мовай навучання. Выключэнне — 23-я гімназія ў Мінску, адчыненая высілкамі бацькоў і Мінскай гарадской арганізацыі ТБМ, якую я ў той час узначальвала. Таму асноўнае пытанне — адсутнасць перспектывы навучання на беларускай мове ў ВНУ.
Зараз мы назіраем няпросты шлях павароту да роднай мовы з боку розных прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Гэты працэс падштурхнулі працэсы ва Украіне, Крыме, ДНР… Тое, што мы даўно сцвярджалі пра непасрэдную сувязь мовы і незалежнасці Беларусі, пачалі разумець і некаторыя дзяржаўныя мужы. Самае галоўнае — нам трэба штодня гаварыць па-беларуску ўсюды, з усімі. Дамагацца адкрыцця школ і садкоў на беларускай мове. А таксама дамагчыся дзейнасці напачатку хаця б аднаго ўніверсітэта з навучаннем на роднай мове.
Беларуская мова сыходзіць у вёску, але і там яна паступова знікае
Два гады таму Мінадукацыі прызнала праблемы з недахопам беларускамоўных школ. Тады чыноўнікі заяўлялі, што ў краіне дзейнічала 2845 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, з якіх у 1325 (46,6%) навучанне вядзецца па-беларуску: «Колькасць беларускамоўных устаноў адукацыі вялікая, але ў асноўным яны знаходзяцца ў сельскай мясцовасці. У нас ёсць праблема з тым, каб ўстановы сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання ствараліся ў абласных цэнтрах, гарадах, дзе колькасць такіх устаноў сярэдняй адукацыі нязначная».
Больш дакладных і актуальных афіцыйных звестак ад Мінадукацыі мы не знайшлі. Аднак у статыстычным зборніку «Сістэма адукацыі Рэспублікі Беларусь у лічбах» за 2019 год ёсць некаторыя цікавыя факты.
Так, па стане на 5 верасня 2018 года, у краіне дзейнічае 3803 дзіцячыя садкі. Аднак колькасць іх зніжаецца. Гэта можна ўбачыць у наступнай табліцы:
Карта беларускамоўных школ і дзіцячых садкоў
З тых даных, якія атрымалася сабраць, мы стварылі карту-інфаграфіку. Тут паказана, дзе больш за ўсё знаходзіцца беларускамоўных школ і садкоў. Бачна, што большасць з iх знаходзіцца ў сельскай мясцовасці.
Усе школы і дзіцячыя садкі, якія улічаны ў нашай інфаграфіцы, вядуць не толькі навучанне, але і справаздачу на беларускай мове.
У звестках для інфаграфікі некаторыя ўстановы палічаны двойчы — і як школа, і як садок, бо вельмі часта ў сельскай мясцовасці працуюць не школы ці садкі асобна, а вучэбна-педагагічныя комплексы.
Калі вы ведаеце, колькі беларускамоўных школ і садкоў ёсць у вашым раёне ці горадзе, то, калі ласка, дасылайце гэтыя звесткі на электронны адрас editor (сабачка)realt.by. Мы будзем дапаўняць нашу карту.
Чытайце таксама:
Купляем кватэру з месцам у гімназіі - інфаграфіка аб рынку нерухомасці для бацькоў

Это наша новая стабильность. Что происходит с продажей квартир в Минске и что нас ждет летом
23982
Застройщики переоценили спрос на студии. Что будет с ценами на новостройки этим летом
13190
Недалеко от Дроздов и «Левады» началась стройка панельных коттеджей. Что известно?
15264
Хуторской ренессанс. Как минчанка построила барнхаус у Налибокской пущи
11148
«Если поселишься тут — не захочешь переезжать». Как живется в хрущевках на Золотой Горке
28411
Идеально для СПА-комплекса, базы отдыха или загородного клуба. В озерном краю продают участок для бизнеса по очень низкой стартовой цене
6925
Минчанин купил старую панскую школу в глуши и превратил ее в современный дом. Побывали там
93818
«Выходишь из подъезда, и все вокруг зелено». Как живется в советских панельках в Кунцевщине
6693
Известный бизнесмен хочет построить отель на месте пионерлагеря на Минском море. Узнали подробности
8495
В июле 1944 года тут прошел уникальный парад. Рассказываем о «золотом полуострове» в центре Минска
1063
Как страховка сэкономит вам 70 тысяч долларов?
1700
Видео этих агентов по недвижимости набирают по 50 тысяч просмотров. Что они делают?
7535
«Переезжать сюда насовсем желания нет». Узнали, как живется в брежневках в Чижовке
67877
Кредит, использование семейного капитала, уплата налогов. В каких случаях нужно вызывать профессионального оценщика недвижимости?
1736
Что такое альтернативные сделки или как переехать в квартиру побольше, не доплатив ни копейки?
2265
Минчане построили дом из двойного утепленного бруса с "подземной" баней. Съездили посмотреть, что у них получилось
64027
Нашли самую маленькую однушку в Минске с ремонтом и мебелью. И что по цене?
63440
За два участка боролись по 74 и 72 человека - и это новый рекорд! Рассказываем об итогах земельного аукциона в Минском районе
29973
Многие здесь работают в «Газпроме». Побывали в тихом поселке под Минском, о котором мало кто знает
52401
Не хватает на жилье в Минске? Собрали недорогие квартиры в городах-спутниках, где сразу можно жить
31706- Бизнес центры 123 объявления
- Торговые центры 40 объявлений
- Продажа гаражи, машиноместа 624 объявления
- Продажа офисы, нежилые помещения 2037 объявлений
- Продажа магазины, торговые помещения 1703 объявления
- Продажа рестораны, бары, кафе 152 объявления
- Продажа склады, производства 1029 объявлений
- Продажа бизнес, сфера услуг 785 объявлений
- Аренда офиса, помещений 2275 объявлений
- Аренда магазины, торговые помещения 1844 объявления
- Аренда рестораны, бары, кафе 123 объявления
- Аренда склады, производства 667 объявлений
- Аренда сфера услуг, игровой бизнес 386 объявлений
- Аренда гаража, машиномест 48 объявлений