Дзе шукаць жыллё, калі хочаш, каб дзеці хадзілі ў беларускамоўны садок і школу? Сумная карта для бацькоў беларусаў

  4230   10

Звычайна людзі шукаюць сабе жыллё па некалькіх параметрах. Перш за ўсё, зразумела, па цане. А вось на другім месцы (асабліва для тых, у каго ёсць дзеці) знаходзіцца наяўнасць школ і дзіцячых садкоў. Сёння бывае складана знайсці не только добрую школу ці гімназію, а нават увогуле хоць якую-небудь школу. Яшчэ большыя праблемы будуць у тых бацькоў, якія хочуць, каб іх дзеці навучаліся на беларускай мове, і імкнуцца купіць кватэру побач з адпаведнымі школамі ці садкамі. Сённня, у Міжнароджны дзень роднай мовы, мы разам з ТБМ высвятляем, дзе такія школы і садкі ёсць, а таксама спрабуем зразумець, чаму іх так мала. Да таго ж — мы стварылі карту беларускамоўных школ і садкоў у Беларусі.

«Зараз мы назіраем няпросты шлях павароту да роднай мовы»

Старшыня Таварыства беларускай мовы і былы депутат Палаты Прадстаўнікоў Алена Анісім летась паспрабавала высветліць стан беларускамоўнай адукаціі ў Беларусі. Для гэтага яна даслала дзясяткі запытаў по раёнах краіны. Адказы прыйшлі не ад усіх. І нават у тых адказах, што ёсць, часам змешчаны проста адпіскі. Напрыклад:

Таму мы разам з Таварыствам беларускай мовы сабралі далёка не ўсе патрэбныя звесткі, аднак і яны паказваюць, што беларуская мова ў адукацыі выціснутая (ў асноўным) за межы гарадоў. Алена Анісім каменціруе сітуацыю з беларускамоўным навучаннем у дзіцячых садках і школах так:

— У нашай краіне пасля рэферэндуму 1995 года быў узяты курс на поўнае знішчэнне адукацыі на беларускай мове. Таму не было створана ніводнай дзяржаўнай навучальнай установы на беларускай мове вышэйшай адукацыі, беларускую мову выцеснілі з сярэдне-спецыяльных устаноў. У педуніверсітэтах настаўнікаў розных прадметаў вучылі толькі па-руску. У выніку ў школы з беларускай мовай навучання прыходзілі выпускнікі-педагогі без прафесійнага валодання роднай мовай.

Таму нават у тых вясковых школах, якія ёсць, працэс навучання даволі часта вядзецца па-руску. Паколькі ў сувязі з моцнымі ўнутранымі працэсамі міграцыі ў горад моладзь мала застаецца ў вёсцы, то адпаведна колькасць школ там змяншаецца. У гарадах жа пасля рэферэндуму не адкрылася ніводнай школы з беларускай мовай навучання. Выключэнне — 23-я гімназія ў Мінску, адчыненая высілкамі бацькоў і Мінскай гарадской арганізацыі ТБМ, якую я ў той час узначальвала. Таму асноўнае пытанне — адсутнасць перспектывы навучання на беларускай мове ў ВНУ.

Зараз мы назіраем няпросты шлях павароту да роднай мовы з боку розных прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. Гэты працэс падштурхнулі працэсы ва Украіне, Крыме, ДНР… Тое, што мы даўно сцвярджалі пра непасрэдную сувязь мовы і незалежнасці Беларусі, пачалі разумець і некаторыя дзяржаўныя мужы. Самае галоўнае — нам трэба штодня гаварыць па-беларуску ўсюды, з усімі. Дамагацца адкрыцця школ і садкоў на беларускай мове. А таксама дамагчыся дзейнасці напачатку хаця б аднаго ўніверсітэта з навучаннем на роднай мове.

Беларуская мова сыходзіць у вёску, але і там яна паступова знікае

Два гады таму Мінадукацыі прызнала праблемы з недахопам беларускамоўных школ. Тады чыноўнікі заяўлялі, што ў краіне дзейнічала 2845 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, з якіх у 1325 (46,6%) навучанне вядзецца па-беларуску: «Колькасць беларускамоўных устаноў адукацыі вялікая, але ў асноўным яны знаходзяцца ў сельскай мясцовасці. У нас ёсць праблема з тым, каб ўстановы сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання ствараліся ў абласных цэнтрах, гарадах, дзе колькасць такіх устаноў сярэдняй адукацыі нязначная».

Больш дакладных і актуальных афіцыйных звестак ад Мінадукацыі мы не знайшлі. Аднак у статыстычным зборніку «Сістэма адукацыі Рэспублікі Беларусь у лічбах» за 2019 год ёсць некаторыя цікавыя факты.

Так, па стане на 5 верасня 2018 года, у краіне дзейнічае 3803 дзіцячыя садкі. Аднак колькасць іх зніжаецца. Гэта можна ўбачыць у наступнай табліцы:

Па стане на 1 верасня 2018/2019 навучальнага года ў Беларусі дзейнічае 3035 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Аднак у 2018 годзе на беларускай мове навучаліся толькі 111 тысяч чалавек (11,1% ад агульнай колькасці).

Карта беларускамоўных школ і дзіцячых садкоў

З тых даных, якія атрымалася сабраць, мы стварылі карту-інфаграфіку. Тут паказана, дзе больш за ўсё знаходзіцца беларускамоўных школ і садкоў. Бачна, што большасць з iх знаходзіцца ў сельскай мясцовасці.

Усе школы і дзіцячыя садкі, якія улічаны ў нашай інфаграфіцы, вядуць не толькі навучанне, але і справаздачу на беларускай мове.

У звестках для інфаграфікі некаторыя ўстановы палічаны двойчы — і як школа, і як садок, бо вельмі часта ў сельскай мясцовасці працуюць не школы ці садкі асобна, а вучэбна-педагагічныя комплексы.

Калі вы ведаеце, колькі беларускамоўных школ і садкоў ёсць у вашым раёне ці горадзе, то, калі ласка, дасылайце гэтыя звесткі на электронны адрас editor (сабачка)realt.by. Мы будзем дапаўняць нашу карту.

Чытайце таксама:

Купляем кватэру з месцам у гімназіі - інфаграфіка аб рынку нерухомасці для бацькоў

Читать:
Эксклюзив Realt.by:

Успеют до осени? Проверили, как строится ЖК «Петровские верфи» в Минске

3929

Из-за царапины цена ниже в два раза. Сходили в магазин уцененной сантехники, мебели и техники

136849

«Они сохранили те самые рулетики!». Сходили в «Корону», которая открылась на месте «Простора» в Минске

36217

Дольщикам первых домов волноваться не о чем? Посмотрели, как сейчас строится Северный берег

14460

Этот ЖК удивил минчан малогабаритными квартирами. Рассказываем про интересные дома на Михалово

19862

Евродвушки уже разобрали. Как строится ЖК «Гулливер» и какие квартиры еще есть в продаже

12231

А вы знали про этот закрытый ЖК в районе Серебрянки? Тут есть квартиры с метром по 3 тысячи долларов

25797

«Это зеленый рай почти в центре Минска». Как живется в хрущевках на бульваре Шевченко

16598

На берегу озера в Беларуси продается «место силы» для йоги и гвоздестояния. Стоимость может удивить

10809

Минчане построили дом из двойного утепленного бруса с "подземной" баней. Съездили посмотреть, что у них получилось

64027

Нашли самую маленькую однушку в Минске с ремонтом и мебелью. И что по цене?

63440

За два участка боролись по 74 и 72 человека - и это новый рекорд! Рассказываем об итогах земельного аукциона в Минском районе

29973

Многие здесь работают в «Газпроме». Побывали в тихом поселке под Минском, о котором мало кто знает

52401

Не хватает на жилье в Минске? Собрали недорогие квартиры в городах-спутниках, где сразу можно жить

31706

Есть и за 7 тысяч. Нашли крепкие хаты до 20 тысяч долларов возле озер и леса

92290

"Когда переехали - мама заплакала". Как жили раньше и как живут сейчас в Шабанах - криминальном районе Минска 90-х

80457

До 50 тысяч долларов. Как выглядят и сколько стоят недорогие двушки в Минске, где сразу можно жить

84124

"На нашей детской площадке собиралась вся Малиновка". Как живется в тех самых "английских" домах от МАПИДа в Минске

35883

«Вопрос решается на самом высоком уровне». Продлен инвестдоговор по комплексу «Шантер Хилл» возле Дроздов

6691

Белорус построил классный гостевой домик с баней и беседкой. Посмотрели, как он устроен

30750