У прэстыжным прысталічным рэгіёне зямельны падатак вырас ў 10 разоў
453 3Сёлета кардынальна змяніўся механізм налічэння зямельнага падатку, які цяпер ужо напрамую залежыць ад кадастравага кошту занятай зямлі. На колькі істотна змяніліся стаўкі зямельнага падатку для грамадзян, расказала рэдакцыі начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Беларусі па Мінскім раёне Тэрэса Рэўтава.
— Як павялічыўся зямельны падатак для жыхароў Мінскага раёна?
— У кожным асобным сельскім Савеце зямельны падатак павялічыўся па-рознаму. Мінімальнае павелічэнне складае недзе ў 1,5 раза, як, напрыклад, у Крупіцах. У прэстыжных населеных пунктах непасрэдна пад Мінскам павелічэнне падатку дасягае 10 разоў і нават больш. Напрыклад, у Ждановіцкім сельскім Савеце на «беларускай Рублёўцы» ў Тарасава зямельны падатак павялічыцца больш чым у 10 разоў. Раней у Мінскім раёне зямельны падатак быў амаль аднолькавым для ўсіх населеных пунктаў. Цяпер такой ураўнілаўкі ўжо няма.
— Ці магчыма цяпер агучыць прыкладную суму зямельнага падатку за зямельны ўчастак плошчай у 10 і 20 сотак?
— У вёсцы Ждановічы за 16 сотак раней плацілі 19 тысяч рублёў зямельнага падатку, цяпер стала 157 тысяч; за падобны ўчастак у Тарасава плацілі тыя ж 19 тысяч, а стала 172 тысячы; у Дзегцяроўцы было 30 тысяч, а цяпер неабходна будзе заплаціць 206 тысяч рублёў. Разам з тым, у Гаранскім сельскім Савеце ў вёсцы Наваселле летась за ўчастак падатак складаў 11 тысяч, а цяпер павялічыўся да 47 тысяч рублёў.
— У межах аднаго населенага пункта стаўка зямельнага падатку аднолькавая для ўсіх уладальнікаў зямлі?
— Не. У Бараўлянах, напрыклад, вызначана больш 100 ацэначных зон, таму калі ў аднаго гаспадара квадратны метр зямлі паводле кадастравай ацэнкі будзе каштаваць недзе 20 долараў, то ўжо праз дарогу ў суседа зямля можа каштаваць толькі 10 долараў. Для гэтых уладальнікаў участкаў і памер зямельнага падатку будзе істотна адрознівацца.
— Атрымліваецца, што цяпер зямельны падатак пачынае даволі істотна біць па кішэні ўладальнікаў прыватных дамоў.
— Тут не трэба ўздымаць эмацыянальную хвалю. Калі б вам прапанавалі вёску Сухарава ці Тарасава, то вы, мабыць, выбралі б Тарасава, бо там жыць утульней і прэстыжней. А за лепшае месцазнаходжанне ўчастка трэба плаціць і большы зямельны падатак. Гэта сусветная практыка.
Больш за тое, спагнаны зямельны падатак застаецца ў бюджэце менавіта мясцовых сельскіх Саветаў. Потым гэтыя сродкі будуць выкарыстоўвацца для далейшага развіцця сацыяльнай інфраструктуры населеных пунктаў.
Уладальнікі дарагіх катэджаў маюць нядрэнныя заробкі і змогуць адшукаць каля 200 тысяч рублёў, каб разлічыцца за зямельны падатак.
Для жыхароў прысталічных вёсак захоўваецца сістэма падатковых ільготаў для пенсіянераў, інвалідаў, тых, хто жыве і працуе ў сельскай мясцовасці, для настаўнікаў і ўрачоў. Аднак каля 40 працэнтаў жыллёвай нерухомасці Мінскага раёна зарэгістравана на жыхароў сталіцы.
— Дзе самая дарагая зямля ў Мінскім раёне?
— Сярэдні кадастравы кошт квадратнага метра зямлі ў Калодзішчах і Бараўлянах складае каля 15 долараў, у Ждановічах і Сенніцы ён дасягае 17—19 долараў. Аднак існуюць і такія населеныя пункты, дзе квадратны метр зямлі каштуе ад 1 да 3 долараў. Там зямельны падатак практычна не павялічыўся. Таксама амаль не змяніўся памер зямельнага падатку па зямельных участках, якія займаюць грамадзяне ў складзе садаводчых таварыстваў.
— Калі грамадзянам неабходна аплачваць зямельны падатак?
— Па зямельным падатку трэба разлічыцца да 15 лістапада. Яго можна заплаціць цяпер ці восенню, аплачваць па частках ці адным плацяжом.
— Ці будзе павялічаны зямельны падатак для жыхароў шматкватэрных дамоў?
— Так, і даволі істотна. Памер яго будзе залежаць ад плошчы, якую займае дом, і ад кадастравага кошту такой зямлі. У Мінскім раёне зямельны падатак для жыхароў шматкватэрных дамоў можа скласці, у залежнасці ад плошчы жылля, прыкладна 10—20 тысяч рублёў у год.
Это наша новая стабильность. Что происходит с продажей квартир в Минске и что нас ждет летом
93891
Застройщики переоценили спрос на студии. Что будет с ценами на новостройки этим летом
57172
10 самых интересных минских строек жилья в 2026 году. Панельные, монолитные, элитные и эконом
45348
«Фиксируем завышенные цены». Что происходит с квартирами в Минске прямо сейчас
12898
«Заселились 40 лет назад, уезжать не хотим». Как живется в панельках возле парка Павлова в Малиновке
22032
Телефон в рассрочку будет выгоднее, чем при оплате сразу? Смотрим обновленный салон Life в центре Минска
7447
У вас еще нет своего жилья? Считаем, сколько вы будете тратить на аренду и сколько — на платежи за собственную квартиру
9122
Видео этих агентов по недвижимости набирают по 50 тысяч просмотров. Что они делают?
15309
«Переезжать сюда насовсем желания нет». Узнали, как живется в брежневках в Чижовке
77681
Кредит, использование семейного капитала, уплата налогов. В каких случаях нужно вызывать профессионального оценщика недвижимости?
5891
Что такое альтернативные сделки или как переехать в квартиру побольше, не доплатив ни копейки?
9920
Минчане построили дом из двойного утепленного бруса с "подземной" баней. Съездили посмотреть, что у них получилось
64027
Нашли самую маленькую однушку в Минске с ремонтом и мебелью. И что по цене?
63440
За два участка боролись по 74 и 72 человека - и это новый рекорд! Рассказываем об итогах земельного аукциона в Минском районе
29973
Многие здесь работают в «Газпроме». Побывали в тихом поселке под Минском, о котором мало кто знает
52401
Не хватает на жилье в Минске? Собрали недорогие квартиры в городах-спутниках, где сразу можно жить
31706
Есть и за 7 тысяч. Нашли крепкие хаты до 20 тысяч долларов возле озер и леса
92290
"Когда переехали - мама заплакала". Как жили раньше и как живут сейчас в Шабанах - криминальном районе Минска 90-х
80457
До 50 тысяч долларов. Как выглядят и сколько стоят недорогие двушки в Минске, где сразу можно жить
84124
"На нашей детской площадке собиралась вся Малиновка". Как живется в тех самых "английских" домах от МАПИДа в Минске
35883- Бизнес центры
- Торговые центры
- Продажа гаражи, машиноместа
- Продажа офисы, нежилые помещения
- Продажа магазины, торговые помещения
- Продажа рестораны, бары, кафе
- Продажа склады, производства
- Продажа бизнес, сфера услуг
- Аренда офиса, помещений
- Аренда магазины, торговые помещения
- Аренда рестораны, бары, кафе
- Аренда склады, производства
- Аренда сфера услуг, игровой бизнес
- Аренда гаража, машиномест