У продажы з’явіліся аднапакаёўкі за 37−40 тысяч USD

  529   8

Як адзначаюць эксперты другаснага рынку жыллёвай нерухомасці сталіцы, у маі і першай палове чэрвеня ў Мінску працягваецца невялікае зніжэнне цэнаў на «немаладыя» кватэры. За мінулы месяц сярэдні кошт такіх кватэр паменшыўся прыкладна на 2%. Разам з тым, паводле меркаванняў старшыні савета Беларускай асацыяцыі «Нерухомасць» Мікалая Прасталупава, у першы месяц лета другасны рынак сталічных кватэр пачаў крыху актывізавацца.

Ажыўленне рынку адбываецца пад уздзеяннем двух фактараў: менавіта летам ужо значная колькасць прадаўцоў (каля 10−15%) пачалі выстаўляць кватэры на продаж па цэнах, крыху ніжэйшых за сярэднярынкавыя. З іншага боку, патэнцыйныя пакупнікі разумеюць, што самыя танныя кватэры лягчэй набыць традыцыйна толькі летам, калі існуюць мінімальныя цэннікі.

Сёння на другасным рынку ажыццяўляюцца хуткія здзелкі па аднапакаёвых кватэрах, калі апошнія каштуюць да 40 тысяч долараў, а таксама па двухпакаёвых кватэрах коштам каля 50 тысяч долараў плюс-мінус 2−3 тысячы. Мікалай Прасталупаў адзначае, што адлюстраванне ў статыстыцы здзелак куплі-продажу менавіта танных кватэр стварае ілюзію агульнага патаннення сталічных кватэр. Аднак і сёння каля 80% прадаўцоў упарта трымаюць зімовы цэннік, а пры рэальных здзелках на істотныя зніжкі згаджаюцца вельмі неахвотна.

Згодна са статыстыкай інфармацыйнага каталога сталічнага партала жыллёвай нерухомасці, сярэдні кошт квадратнага метра агульнай плошчы аднапакаёвых кватэр складае сёння 1442 долары, двухпакаёвых кватэр — 1424, а трохпакаёвых — 1370 долараў. Тэмп патаннення квадратнага метра сталічных кватэр складае каля 5−10 долараў за тыдзень.

На другасным рынку сталіцы цяпер прапаноўваецца на продаж каля 40 аднапакаёвых кватэр коштам ад 37 да 40 тысяч долараў. Галоўным чынам гэта маленькія па плошчы «хрушчоўкі» ў старых пяціпавярховых дамах па вуліцах Брылеўская, Карпава, Лынькова, Крупскай, Матусевіча, а таксама ў Шабанах і ў Заводскім раёне. Мікалай Прасталупаў упэўнены, што менавіта такое жыллё гэтым летам будзе выкупляцца ў першую чаргу.

У апошнія два тыдні на другасным рынку з’явіліся невялікія па плошчы двухпакаёвыя кватэры коштам ад 45 да 50 тысяч долараў. Эксперты рынку нерухомасці сталіцы прагназуюць, што летам усё часцей будуць з’яўляцца ў продажы вельмі танныя кватэры, якія і стануць карыстацца ўпэўненым попытам. Да верасня такія кватэры будуць амаль цалкам павымываныя з другаснага рынку Мінска.

Увосень традыцыйна рынак актывізуецца за кошт тых пакупнікоў, хто хоча набыць адносна таннае, але ўжо больш-менш якаснае жыллё. Попыт і прапанова пачнуць збліжацца, пасля чаго можа адбыцца стабілізацыя цэнаў на другаснае жыллё ці нават часовае падаражанне кватэр.

Звязда

Читать:
Эксклюзив Realt.by:

Это наша новая стабильность. Что происходит с продажей квартир в Минске и что нас ждет летом

65713

Застройщики переоценили спрос на студии. Что будет с ценами на новостройки этим летом

41400

Такая хата вам не нужна. На что смотреть дилетанту при покупке дома под дачу в деревне

22931

10 самых интересных минских строек жилья в 2026 году. Панельные, монолитные, элитные и эконом

15136

Pinterest, в который можно прийти вживую. Рядом с Северным берегом появилось пространство интерьерного вдохновения

4702

В Минске продают спорткомплекс с теннисными кортами профессионального уровня. Где он находится?

10091

Загадали в 2026-м переехать в свое жилье? Знаем, как вам помочь

9351

«Местность небанальная, поэтому привлекательная». Как живется на улице Беды в Минске

7907

Видео этих агентов по недвижимости набирают по 50 тысяч просмотров. Что они делают?

13736

«Переезжать сюда насовсем желания нет». Узнали, как живется в брежневках в Чижовке

75479

Кредит, использование семейного капитала, уплата налогов. В каких случаях нужно вызывать профессионального оценщика недвижимости?

4657

Что такое альтернативные сделки или как переехать в квартиру побольше, не доплатив ни копейки?

7883

Минчане построили дом из двойного утепленного бруса с "подземной" баней. Съездили посмотреть, что у них получилось

64027

Нашли самую маленькую однушку в Минске с ремонтом и мебелью. И что по цене?

63440

За два участка боролись по 74 и 72 человека - и это новый рекорд! Рассказываем об итогах земельного аукциона в Минском районе

29973

Многие здесь работают в «Газпроме». Побывали в тихом поселке под Минском, о котором мало кто знает

52401

Не хватает на жилье в Минске? Собрали недорогие квартиры в городах-спутниках, где сразу можно жить

31706

Есть и за 7 тысяч. Нашли крепкие хаты до 20 тысяч долларов возле озер и леса

92290

"Когда переехали - мама заплакала". Как жили раньше и как живут сейчас в Шабанах - криминальном районе Минска 90-х

80457

До 50 тысяч долларов. Как выглядят и сколько стоят недорогие двушки в Минске, где сразу можно жить

84124