Як плаціць за ацяпленне 21 тысячу рублёў?
628 1У сталічным доме па вул. Бурдзейнага, 37 жыве сям’я з трох чалавек. За свае 53,7 квадратнага метра ў мінулым ацяпляльным сезоне яны плацілі па жыроўцы крыху болей за 76 тысяч рублёў. Прычым у графе «ацяпленне» ў іх стаяла лічба 21 338 рублёў.
Як высветлілася, таварыства ўласнікаў дома № 37 эканоміць на самых «масіўных» радках жыроўкі — «ацяпленне» і «падагрэў вады».
— Наш дом — гэта тыповы дом са стандартнымі для яго ўдзельнымі паказчыкамі энергаспажывання, разлічанымі напрыканцы 90-х гадоў. У ім 197 кватэр і 500 жыхароў, якія засяліліся каля сямі гадоў таму. У нас няма ультрасучасных тэхналогій, мы проста стараемся рацыянальна выкарыстоўваць сістэму аўтаматычнага рэгулявання энергаспажывання, — дзеліцца сакрэтамі эканоміі старшыня таварыства ўласнікаў Ірына Плаўская. — Яна дакладна самарэгулюецца толькі ў вялікія маразы. Аднак пры нулі градусаў у ветраны дзень наладка павінна быць адна, а ў спакойны і сонечны — зусім іншая. Таму нашы спецыялісты пастаянна дадаткова кантралююць аўтаматыку. Бывае так, што нават два разы за дзень, калі змяняецца тэмпература, мы можам рэгуляваць сістэму. Для гэтага патрэбны падрыхтаваны спецыяліст з вышэйшай адукацыяй, таму што просты сантэхнік не зможа пабудаваць графік і вылічыць каэфіцыенты. Стараемся падтрымліваць тэмпературу ў пакоях 20 градусаў. Нашы жыльцы на «спёку» ў кватэры рэагуюць званкамі, а не адчыненымі форткамі. Таму што кожны імкнецца эканоміць. Жыхары ведаюць, што праз пару гадзін пасля тэлефанавання ў іх усталюецца камфортная тэмпература. І вялікай пераплаты не будзе.
Так і атрымалася. У лютым 2010 года кошт ацяплення аднаго метра квадратнага ў доме склаў 397,4 рубля. А ў аналагічным доме на балансе ЖЭСа — 1100 рублёў у месяц. Амаль у тры разы болей. За месяц — 59 тыс. супраць 21 дома № 37.
Адзін куб гарачай вады на чалавека ў месяц
У доме існуе спецыяльны «начны рэжым» эканоміі. На агульным сходзе жыльцы вызначылі, што эканомны рэжым будзе ўводзіцца з гадзіны ночы да шасці ранку. У гэты прамежак тэмпература гарачай вады на некалькі градусаў ніжэй. Аўтаматыка, па словах Ірыны, дазваляе ўсталёўваць рэжымы начнога часу і выхаднога дня, калі спажыванне павялічваецца.
— А калі камусьці патрэбна вада з чатырох ранку ў будні, то ім рэкамендуем усталяваць бойлер, — адзначае Ірына. — Сёлета ў спёку мы эканомілі на гарачай вадзе. Рабілі тэмпературу ніжэй за 50 градусаў, і людзям хапала.
У сярэднім па доме расход гарачай вады складае два кубічныя метры на чалавека ў месяц. А вось у кватэры галоўнага бухгалтара таварыства сітуацыя іншая. Яе панэльны дом знаходзіцца на балансе ЖЭСа. Там ваду даводзіцца пастаянна доўга спускаць, пакуль яна стане гарачай. І яе сям’я з чатырох чалавек расходуе 15 м. куб. у месяц.
— Яшчэ адзін момант эканоміі — сушылкі для ручнікоў, — адзначае Ірына. — Пры праектаванні дамоў варта было б прадугледзець магчымасць адключэння іх ад сістэмы гарачага водазабеспячэння. Таму што ў кватэрах, дзе перыядычна ніхто не жыве, сушылкі для ручнікоў гарачыя ў любую пару года. А падагрэў іх аплачваюць суседзі. Асабліва актуальная гэта праблема для новых, не зусім заселеных дамоў.
Дробязі эканомяць цяпло ў 3,5 раза
Па словах Ірыны Плаўскай, дапамагаюць зэканоміць і такія дробязі як уцяпленне вокнаў і дзвярэй пад’ездаў, павелічэнне хуткасці зачыняння ўваходных дзвярэй, а таксама шчыльнае іх закрыццё.
— Мы таксама ўцяпляем тэхнічныя вузлы і тэхнічныя падвалы, — расказвае Ірына. — Аднак у нас ёсць яшчэ над чым папрацаваць у плане змяншэння страт цяпла. Напрыклад, у той жа Літве, калі зазірнуць у цеплавузел, будзе халаднавата, а не цёпла, як у нас. А справа ў тым, што цеплаізаляцыя трубаправодаў і цеплаабменнікаў зроблена добра. Настолькі добра, што з-пад яе бачныя толькі ручкі вентыляў. І, дзякуючы гэтаму, страты цяпла зведзеныя да мінімуму.
Ацяпленне лесвічных пляцовак у доме 37 — па спецыяльным рэжыме: пазнейшы запуск і ранейшае спыненне. І ў выніку пры нармальна адрэгуляванай сістэме ацяплення, уцепленых сценах, фортках і дзвярах, якія шчыльна зачыняюцца, эканомія цяпла атрымліваецца ў 3−3,5 раза.
У планах Ірыны, інжынера-электрыка па адукацыі, пачаць выкарыстоўваць цёплае паветра з выцяжак (так званая сістэма рэкуперацыі), а ў далёкай будучыні яна марыць завесці свае сонечныя батарэі. Тады эканомія магла б быць яшчэ большай.
— Мы зараз звязаліся з літоўскімі спецыялістамі і яны займаюцца падлікамі, наколькі выгадна гэта рабіць нам, — кажа Ірына Плаўская.
Гаспадарлівы жыхар дапамагае эканоміць усяму дому
Ірына лічыць, што яшчэ адным з немалаважных фактараў эканоміі рэсурсаў дома — наяўнасць па-сапраўднаму гаспадарлівых жыхароў. А для гэтага таварыства ўласнікаў пастаянна працуе са сваімі жыхарамі.
— Напрыклад, зараз мы вучым уласнікаў кватэр правільна рэагаваць на халаднаватыя радыятары. І арыентуем іх рэагаваць на мікраклімат у кватэры, а не прыкладваць руку да батарэі і тэлефанаваць з прэтэнзіямі, чаму батарэі не такія гарачыя, як у суседнім доме, — расказвае Ірына. — Рэгулярна праводзім сходы ўласнікаў, дзе таварыства дае справаздачы, расказвае пра патрэбы і праблемы дома. Разам шукаем спосабы вырашэння. Мы адкрытыя для любога жыхара. Хто заўгодна можа прыйсці да нас і папрасіць справаздачу. І ён яе заўжды атрымае. У жыроўцы мы хоць і не распісваем падрабязна графу «тэхнічнае абслугоўванне», але нашы жыхары ведаюць, куды і на што ідуць іх грошы. На мой погляд, гэта дае магчымасць людзям самім ацэньваць і параўноўваць выдаткі на абслугоўванне дома. І прапаноўваць шляхі да эканоміі. Гэта значыць, станавіцца сапраўднымі гаспадарамі, якія разумеюць, што, набыўшы кватэру, яны набылі разам з ёй у агульнае карыстанне і падвал, і дах, а таксама пад’езд і ліфт. А калі гэтае адчуванне ёсць, то з’яўляецца беражлівае і эканомнае стаўленне да самога дома.
Это наша новая стабильность. Что происходит с продажей квартир в Минске и что нас ждет летом
93351
Застройщики переоценили спрос на студии. Что будет с ценами на новостройки этим летом
56924
10 самых интересных минских строек жилья в 2026 году. Панельные, монолитные, элитные и эконом
44662
«Фиксируем завышенные цены». Что происходит с квартирами в Минске прямо сейчас
12650
«Заселились 40 лет назад, уезжать не хотим». Как живется в панельках возле парка Павлова в Малиновке
21720
Телефон в рассрочку будет выгоднее, чем при оплате сразу? Смотрим обновленный салон Life в центре Минска
6805
У вас еще нет своего жилья? Считаем, сколько вы будете тратить на аренду и сколько — на платежи за собственную квартиру
7444
Видео этих агентов по недвижимости набирают по 50 тысяч просмотров. Что они делают?
15309
«Переезжать сюда насовсем желания нет». Узнали, как живется в брежневках в Чижовке
77681
Кредит, использование семейного капитала, уплата налогов. В каких случаях нужно вызывать профессионального оценщика недвижимости?
5891
Что такое альтернативные сделки или как переехать в квартиру побольше, не доплатив ни копейки?
9920
Минчане построили дом из двойного утепленного бруса с "подземной" баней. Съездили посмотреть, что у них получилось
64027
Нашли самую маленькую однушку в Минске с ремонтом и мебелью. И что по цене?
63440
За два участка боролись по 74 и 72 человека - и это новый рекорд! Рассказываем об итогах земельного аукциона в Минском районе
29973
Многие здесь работают в «Газпроме». Побывали в тихом поселке под Минском, о котором мало кто знает
52401
Не хватает на жилье в Минске? Собрали недорогие квартиры в городах-спутниках, где сразу можно жить
31706
Есть и за 7 тысяч. Нашли крепкие хаты до 20 тысяч долларов возле озер и леса
92290
"Когда переехали - мама заплакала". Как жили раньше и как живут сейчас в Шабанах - криминальном районе Минска 90-х
80457
До 50 тысяч долларов. Как выглядят и сколько стоят недорогие двушки в Минске, где сразу можно жить
84124
"На нашей детской площадке собиралась вся Малиновка". Как живется в тех самых "английских" домах от МАПИДа в Минске
35883- Бизнес центры
- Торговые центры
- Продажа гаражи, машиноместа
- Продажа офисы, нежилые помещения
- Продажа магазины, торговые помещения
- Продажа рестораны, бары, кафе
- Продажа склады, производства
- Продажа бизнес, сфера услуг
- Аренда офиса, помещений
- Аренда магазины, торговые помещения
- Аренда рестораны, бары, кафе
- Аренда склады, производства
- Аренда сфера услуг, игровой бизнес
- Аренда гаража, машиномест