Як выглядае 90-гадовы драўляны дом у Гродна, які мінчанін купіў, каб жыць у ім
3084Аляксандр Лабанеўскі апошнія 30 гадоў жыве і працуе ў Мінску. У канцы 2018 года ён вырашыў вярнуцца ў родны горад і купіў стары драўляны дом у цэнтры Гродна. Гарадскія ўлады такія дамы зносяць, а ён вырашыў аднавіць 90-гадовую пабудову і плануе ў будучыні там жыць. Гiстрорыю дома распавядае партал Hrodna.life.
Будавалі на вякі
Аляксандр купіў дом на вуліцы Рабочай. Каля дома з аднаго боку — рака Гараднічанка, з другога — жвіровая пясчаная дарога, якая вядзе да Нёмана. Дом — драўляны з каменным падмуркам. Пабудова для сваіх гадоў яшчэ добра захавалася, нягледзячы на тое, што гадамі ёй практычна ніхто не займаўся.
— Дом будаваўся відавочна багатым чалавекам. Трохметровыя столі, дыхтоўныя перакрыцці і сцены. Каменны падмурак па стылі падобны да падмурка замка — такія ж камяні і таўшчыня сцен больш за метр. Вышыня падмурка з боку ракі больш за тры метры, а цокальны паверх з двух пакояў выкананы па старадаўняй тэхналогіі скляпеністых перакрыццяў. З-за гэтага сам дом трохі нагадвае замак — відаць, што людзі будавалі на стагоддзі, — кажа Аляксандр.
Месца сілы
Мясцовыя жыхары кажуць, што спачатку тут жыў святар, якога рэпрэсіравалі ў канцы 1930-х гг. Потым пабудова пабачыла неаднаразовыя змены ўлады.
Аляксандр адзначае, што на вуліцы Рабочай і па набярэжнай ракі ёсць і тыя хаты, за якія нам павінна быць сорамна. Яны дрэнна прыстасаваныя да жыцця, выглядаюць як адрыны. Але некаторыя з іх можна выратаваць і паказваць турыстам, якія, дарэчы, рэгулярна ходзяць па вуліцы Рабочай цэлымі групамі, разглядаюць ландшафт і дамы, што засталіся ў якасці сведак гісторыі. Аляксандр кажа што зона набярэжнай пад двума старадаўнімі замкамі - гэта месца сілы.
Не толькі для сябе, але і для нашчадкаў
Над аднаўленнем дома Аляксандр працуе з жонкай і сябрамі. Імкнуцца рабіць усё сваімі рукамі. Для іх важна, каб пабудова ў будучыні была не толькі іх жыллём, а каб дом прыцягваў увагу гараджан і турыстаў.
-Рэсурсы ў нас невялікія, але мы пастараемся зрабіць як трэба. Што робіць любы гродзенец у выхадныя дні? Ён ідзе ў стары горад з дзецьмі, з сябрамі, тут прызначаюць сустрэчы і спатканні. Сюды людзей цягне, тут свая атмасфера. Я ўпэўнены, што трэба захоўваць усё, што вылучае Гродна ў гістарычным, рэльефным і ландшафтным плане. Важныя разуменне і дапамога з боку дзяржавы. Толькі агульнымі намаганнямі можна захаваць унікальную гістарычнасць нашага горада. Мы робім гэта не толькі для сябе, мы захоўваем гісторыю для нашчадкаў.
Тэкст и фота: Руслан Кулевіч, hrodna.life
Это наша новая стабильность. Что происходит с продажей квартир в Минске и что нас ждет летом
80632
Застройщики переоценили спрос на студии. Что будет с ценами на новостройки этим летом
50208
10 самых интересных минских строек жилья в 2026 году. Панельные, монолитные, элитные и эконом
30113
Ищете офис недалеко от метро? Посмотрите, какой вариант класса В+ предлагают в районе Михалово
3948
Этот город построили женщины? Вспоминаем самых ярких жительниц Минска — и смотрим места, связанные с ними
9868
Минск или пригород? Что выбрать, если бюджет ограничен: реальные истории
6956
Почти гектар закрытой территории и 5 теннисных кортов профессионального уровня. В Минске продают уникальный спорткомплекс
18513
«За этим ЖК — будущее». Агент по недвижимости рассказал, как выбрал квартиру себе
32809
«План был очень оптимистичным». Минчане продали квартиру и построили домики на берегу озера
46841
Видео этих агентов по недвижимости набирают по 50 тысяч просмотров. Что они делают?
14981
«Переезжать сюда насовсем желания нет». Узнали, как живется в брежневках в Чижовке
77301
Кредит, использование семейного капитала, уплата налогов. В каких случаях нужно вызывать профессионального оценщика недвижимости?
5453
Что такое альтернативные сделки или как переехать в квартиру побольше, не доплатив ни копейки?
9339
Минчане построили дом из двойного утепленного бруса с "подземной" баней. Съездили посмотреть, что у них получилось
64027
Нашли самую маленькую однушку в Минске с ремонтом и мебелью. И что по цене?
63440
За два участка боролись по 74 и 72 человека - и это новый рекорд! Рассказываем об итогах земельного аукциона в Минском районе
29973
Многие здесь работают в «Газпроме». Побывали в тихом поселке под Минском, о котором мало кто знает
52401
Не хватает на жилье в Минске? Собрали недорогие квартиры в городах-спутниках, где сразу можно жить
31706
Есть и за 7 тысяч. Нашли крепкие хаты до 20 тысяч долларов возле озер и леса
92290
"Когда переехали - мама заплакала". Как жили раньше и как живут сейчас в Шабанах - криминальном районе Минска 90-х
80457- Бизнес центры
- Торговые центры
- Продажа гаражи, машиноместа
- Продажа офисы, нежилые помещения
- Продажа магазины, торговые помещения
- Продажа рестораны, бары, кафе
- Продажа склады, производства
- Продажа бизнес, сфера услуг
- Аренда офиса, помещений
- Аренда магазины, торговые помещения
- Аренда рестораны, бары, кафе
- Аренда склады, производства
- Аренда сфера услуг, игровой бизнес
- Аренда гаража, машиномест






