У жнiўнi арэнда сталiчнага жылля iстотна падаражэе?
373Трэцi год запар спецыялiсты рынку нерухомасцi па арэндзе жылля ў апошнiя днi лiпеня чакаюць ажыятажнага попыту на жыллё з боку iншагароднiх жыхароў краiны.
ЦЭНЫ НА 5—10 USD «ПАПЛЫЛI»
Рынак арэнды жылля менавiта з другой паловы лiпеня пачаў паступова актывiзавацца. Зараз попыт на асобныя кватэры iстотна яшчэ не павялiчыўся, але ўладальнiкi свабоднага жылля ўжо зараз пачалi рыхтавацца да сезоннага ажыятажу i павялiчваюць цэннiкi паслуг прыкладна на 5—10 долараў. Паводле iнфармацыi начальнiка аддзела арэнды жылля агенцтва нерухомасцi «Час пiк» Сяргея Кадола, самая мiнiмальная цана прапановы арэнды аднапакаёвых кватэр iснуе сёння ў Мiнску ў загазаваным Заводскiм раёне i Шабанах. Гаспадары тамашнiх кватэр жадаюць атрымаць за свае аднапакаёўкi 200 долараў плюс аплата камунальных паслуг. Якасныя аднапакаёвыя кватэры ў спальных раёнах каштуюць прыкладна 210—220 долараў.
Двухпакаёвыя кватэры каштуюць зараз 240—250 долараў у месяц. Аднак якасных двухпакаёвак каля станцый метро з беспраблемнымi гаспадарамi сёння ўжо не хапае. Адшукаць прывабную «двойку» па стандартнаму кошту на даволi працяглы тэрмiн (не менш за 2 гады) стала даволi праблематычна.
За апошнiя два тыднi пачалi падцягвацца ўгору цэннiкi трохпакаёвых кватэр. Сёння сярэднi кошт стандартнай трохпакаёўкi дасягае 280—300 долараў. Якасныя «тройкi» ў цiхiх спальных раёнах каштуюць ужо не менш за 350 долараў.
НАПРЫКАНЦЫ СЕЗОНА ДАЧЫ ПАТАННЕЛI ДА МIНIМУМУ
Сапраўды ажыятаж на дачную нерухомасць назiраўся ўвесну з першых дзён мая. Зараз большасць «залатой» моладзi, якая збiралася летам «адцягнуцца» па поўнай, ужо выканала сваю праграму, аднак… Даволi цёплае летняе надвор’е стварае попыт на такое жыллё па прынцыпу другой хвалi. Праўда, цэны зараз ужо значна нiжэйшыя, чым у першай палове лета. Сёння арэнда даволi ўтульных дач, пры адлегласцi не больш за 50 кiламетраў ад мегаполiса, каштуе не больш як 200—250 долараў за месяц. За карыстанне крыху прасцейшых дачных домiкаў, цi звычайных вясковых хат за 50 кiламетраў i больш ад Мiнска, гаспадары патрабуюць звычайна не больш за 100 долараў за месяц.
СТУДЭНЦКI АЖЫЯТАЖ «ПАЦЯГНЕ» НА ПЛЮС 20 ПРАЦЭНТАЎ?
Наш эксперт ад агенцтва нерухомасцi «Час пiк» Сяргей Кадол лiчыць, што менавiта праз тыдзень на рынку нерухомасцi арэнды жылля пачнуць актыўна «варушыцца» студэнты i абiтурыенты, якiя пачнуць шукаць сабе «зiмовыя» кватэры. На думку эксперта, моцная хваля студэнцкага ажыятажу можа прывесцi да iстотнага знiжэння прапаноў арэнды ўсiх вiдаў кватэр. Гэта, у сваю чаргу, можа прывесцi да падаражання арэнды прыкладна на 20—25 працэнтаў. Спецыялiсты рынку арэнды лiчаць, што ўжо ў другой дэкадзе жнiўня аднапакаёвыя кватэры будуць каштаваць не менш чым 250 долараў. Разам з тым, эксперты лiчаць, што менавiта ў жнiўнi на рынак арэнды будзе «выкiнута» шмат не вельмi якаснага жылля ў самых дрэнных раёнах сталiцы. Непрывабнае становiшча кватэры, дзе нават касметычны рамонт не рабiўся на працягу дзесяткаў гадоў, аўтаматычна знiжае цану арэнды прыкладна на 30—60 долараў. Заўважу, што зараз адсутнасць мэблi i хатняга тэлефона на ўзровень арэнды не ўплывае ўвогуле. Сяргей Кадол лiчыць, што сем’ям, якiя збiраюцца здымаць кватэры на працяглы час, лепш паклапацiцца аб гэтым зараз, бо праз тыдзень—другi цэны могуць быць ужо iншымi, а колькасць прапаноў iстотна зменшыцца.
Сяргей КУРКАЧ
Заброшка, которая дождалась: белорусы выкупили старый лагерь у леса и сделали из него стильное место
26966
«Решает цена, а не календарь». Что происходит с домами и дачами прямо сейчас
16897
Дом возле гольф-полей дешевле рынка: два этажа, в каждой спальне свой санузел. Побывали внутри
11949
«Такого не было 10 лет!». Что происходит с домами и дачами в разгар сезона
32004
Посмотрели вживую дома за 45 рублей. Рассказываем, что мы нашли в Воложинском районе
15897
На этом поле возле МКАД вырастет жилье. Показываем новую стройку
4890
Белоруска выиграла 731 тысячу рублей. Сколько она заработает, если вложит их в квартиры?
15696
Дом в 15 минутах от Минска, рядом Вяча: сосны под окнами, стильный интерьер и сауна
5766
Видео этих агентов по недвижимости набирают по 50 тысяч просмотров. Что они делают?
15309
«Переезжать сюда насовсем желания нет». Узнали, как живется в брежневках в Чижовке
77681
Кредит, использование семейного капитала, уплата налогов. В каких случаях нужно вызывать профессионального оценщика недвижимости?
5891
Что такое альтернативные сделки или как переехать в квартиру побольше, не доплатив ни копейки?
9920
Минчане построили дом из двойного утепленного бруса с "подземной" баней. Съездили посмотреть, что у них получилось
64027
Нашли самую маленькую однушку в Минске с ремонтом и мебелью. И что по цене?
63440
За два участка боролись по 74 и 72 человека - и это новый рекорд! Рассказываем об итогах земельного аукциона в Минском районе
29973
Многие здесь работают в «Газпроме». Побывали в тихом поселке под Минском, о котором мало кто знает
52401
Не хватает на жилье в Минске? Собрали недорогие квартиры в городах-спутниках, где сразу можно жить
31706
Есть и за 7 тысяч. Нашли крепкие хаты до 20 тысяч долларов возле озер и леса
92290
"Когда переехали - мама заплакала". Как жили раньше и как живут сейчас в Шабанах - криминальном районе Минска 90-х
80457
До 50 тысяч долларов. Как выглядят и сколько стоят недорогие двушки в Минске, где сразу можно жить
84124- Бизнес центры
- Торговые центры
- Продажа гаражи, машиноместа
- Продажа офисы, нежилые помещения
- Продажа магазины, торговые помещения
- Продажа рестораны, бары, кафе
- Продажа склады, производства
- Продажа бизнес, сфера услуг
- Аренда офиса, помещений
- Аренда магазины, торговые помещения
- Аренда рестораны, бары, кафе
- Аренда склады, производства
- Аренда сфера услуг, игровой бизнес
- Аренда гаража, машиномест