Кошт зямлi i катэджаў: мiнiмум чакаецца зiмой

  531

Калi на другасным рынку кватэрнага жылля ў сталiцы i iншых буйных гарадах краiны зараз назiраецца поўнае зацiшша, то для ўладальнiкаў зямельных участкаў сёлетнiм летам будзе не да спакою.

фотоIстотнага «шораху» нарабiлi два прэзiдэнцкiя ўказы № 58 i № 87, якiя накiраваны на скарачэнне незавершаных будаўнiцтвам незакансерваваных дамоў, дач i навядзенне парадку на зямлi. Зараз, калi на такiх участках да гэтага працяглы час амаль нiчога не рабiлася, то ўжо праз паўгодда дзяржава можа адбiраць зямлю ў прыватнiкаў i прадаваць яе на аўкцыёнах.

Сёння ўладальнiкi пустых цi напалову пустых зямельных участкаў заварушылiся i занервавалiся. У сталiчным рэгiёне аб наяўнасцi праектаў дадзеных указаў гаспадары пустых зямельных участкаў даведалiся яшчэ напрыканцы мiнулага года. Менавiта тады ў Мiнскiм раёне i назiраўся пiк продажу зямельных участкаў, на якiх будавацца «старыя» ўласнiкi ўжо не збiралiся. Калi прапаноў стала вельмi шмат, то па законах рынку зямля пачала таннець i яе яшчэ куплялi. Пустыя зямельныя ўчасткi i «незавяршонку» актыўна прадавалi i ў першыя месяцы сёлета, калi аб знакавых указах прэзiдэнта было вядома толькi на ўзроўнi чутак. Як толькi ўказы ўбачылi свет, пакупнiкоў як адрэзала. За апошнiя 5 месяцаў па асобных напрамках зямельныя ўчасткi пад Мiнскам патаннелi ў сярэднiм на 3—7 тысяч долараў.

Больш за ўсё зямельныя ўчасткi патаннелi на Мядзельскiм напрамку. Спецыялiсты рынку нерухомасцi лiчаць, што менавiта там у свой час была перададзена насельнiцтву велiзарная колькасць участкаў пад будаўнiцтва, якое так i не было пачата або засталося ў стадыi «незавяршонкi». Сотка зямлi ў Сёмкаве ў залежнасцi ад узроўню падвядзення камунiкацый каштуе ад 400 да 1000 долараў. Сотка ўчастка зямлi ў раёне Вiшнёўкi i Лапаровiчаў прапануецца сёння за 1300—1000 долараў цi нават танней.

Па Лагойскаму напрамку ўчасткi заўсёды карысталiся добрым попытам, але ў сувязi з адкрыццём у Бараўлянах новых раёнаў забудовы, цэны i там паляцелi ўнiз прыкладна на 4—5 тысяч долараў. А вось зямля ў Сiлiчах сёння нават чакае свайго падаражання. Зараз сотка там каштуе толькi 500—600 долараў, але, паводле меркавання экспертаў, попыт на зямельныя ўчасткi i iндывiдуальныя дамы ў Лагойскiм раёне павiнен павялiчыцца ў блiжэйшы час. Гэтаму паспрыяе будаўнiцтва трэцяй чаргi Рэспублiканскага гарналыжнага цэнтра. Поўнасцю завяршыць трэцюю частку гарналыжнага цэнтра ў Сiлiчах запланавана да канца 2008 года.

Спецыялiсты РУП «Мiнскае абласное агенцтва па аказанню рыэлтарскiх паслуг» адзначаюць, што ў сапраўды цiкавых месцах з праведзенай камунiкацыяй участкаў на продаж прапаноўвацца стала крыху больш, але цана на iх засталася на ранейшым узроўнi. Рэальна патаннелi зямельныя ўчасткi, у якiх раней быў завышаны «цэннiк», а гаспадары гадамi чакалi невядома адкуль багатага дзядзьку. Дзядзька не адшукаўся, а ўказ прэзiдэнта «расплюшчыў вочы». Нагадаю, што згодна з адзначаным указам прэзiдэнта з пачатку 2007 года продаж пустых участкаў i зямельных надзелаў з незавершаным будаўнiцтвам незакансерваваных жылых дамоў будзе забаронены.

Эксперты рынку нерухомасцi лiчаць, што пустыя ўчасткi адлегласцю да 10 кiламетраў ад кальцавой дарогi сталiцы таннець надалей не будуць. Iх у свой час набылi не вельмi бедныя людзi. Зараз уладальнiкi такой нерухомасцi дабудоўваюць свае аб’екты i актыўна ажыццяўляюць дзяржаўную рэгiстрацыю жылых дамоў, катэджаў, дач i садовых домiкаў.

У абласных цэнтрах сiтуацыя крыху iншая. Сэнс i змест прэзiдэнцкiх указаў зусiм нядаўна стаў варушыць крыху iнертных на перыферыi гаспадароў зямельных участкаў. Так участкi ў прыгарадзе Гродна памерам 9—10 сотак з усiмi камунiкацыямi i перспектывай развiцця горада прапануюцца за 8—13 тысяч долараў. Катэджы ў прэстыжных вёсках адлегласцю 10—15 кiламетраў ад горада прапануюцца ад 6 да 12 тысяч долараў. Домiкi ў дачных масiвах актыўна прапануюцца патэнцыяльным пакупнiкам па 700—1800 долараў.

Толькi-толькi пачалi таннець участкi зямлi i ў Вiцебскiм рэгiёне. Участак зямлi плошчай 15 сотак у катэджным гарадку «Царскае сяло» гэтага абласнога цэнтра каштуе да 15 тысяч долараў. Гатовыя да пражывання катэджы з участкам да 25 сотак зямлi ў прыгараднай элiтнай зоне адлегласцю да 10—15 кiламетраў ад Вiцебска каштуюць да 35 тысяч долараў. Звычайныя драўляныя дачы ў садаводчых таварыствах магчыма адшукаць сёння нават за 200—500 долараў. Самыя «еўрапейскiя» па выкананню дачы летняга тыпу ў знакавых месцах гэтага рэгiёна каштуюць не больш за 2—5 тысяч долараў.

Што датычыцца мiнскага напрамку, то тут нават слабенькiя дачы цi жылыя дамы ў Пухавiчах, Стайках, Хмелеўцы, Чэрвенi i Слабадзе каштуюць ад 2,5 да 6 тысяч долараў. А вось двух — цi трохузроўневыя катэджы не вельмi далёка ад МКАДа каштуюць ужо ад 40 да 300 тысяч долараў. Эксперты рынку нерухомасцi лiчаць, што блiжэй да зiмы iстотней усяго будуць таннець менавiта аб’ёмныя катэджы з вялiкай жылой плошчай, якiя не маюць магчымасцi падключацца да цэнтральнай сiстэмы ацяплення гарадоў. Чуткi вакол цаны на прыродны газ i расiйскiя энерганосьбiты будуць толькi больш актыўна падштурхоўваць прадаўцоў знiжаць цэны на дарагую элiтную нерухомасць.

Што датычыцца перспектыў, то, паводле меркавання спецыялiстаў, пустыя ўчасткi вакол буйных гарадоў краiны ў апошнiя днi снежня сёлета могуць патаннець адразу напалову.

Звязда

Читать:
Теги:
Эксклюзив Realt.by:

Это наша новая стабильность. Что происходит с продажей квартир в Минске и что нас ждет летом

88878

Застройщики переоценили спрос на студии. Что будет с ценами на новостройки этим летом

54486

10 самых интересных минских строек жилья в 2026 году. Панельные, монолитные, элитные и эконом

39160

«Фиксируем завышенные цены». Что происходит с квартирами в Минске прямо сейчас

9590

Включить стиральную машину — это тоже работа. Как делить домашние обязанности и не ссориться из-за быта

10422

Нашли пять классных квартир, в которые уже можно заезжать. Вот как купить их, если на руках — только 10% от стоимости

12051

«Дом с потенциалом». Семья построила умный A-frame под Минском, а сейчас продает по цене однушки

18061

Бизнес там, где есть спрос: на аукцион выставили 10 коммерческих помещений в свежих новостройках

7776

Видео этих агентов по недвижимости набирают по 50 тысяч просмотров. Что они делают?

15309

«Переезжать сюда насовсем желания нет». Узнали, как живется в брежневках в Чижовке

77681

Кредит, использование семейного капитала, уплата налогов. В каких случаях нужно вызывать профессионального оценщика недвижимости?

5891

Что такое альтернативные сделки или как переехать в квартиру побольше, не доплатив ни копейки?

9920

Минчане построили дом из двойного утепленного бруса с "подземной" баней. Съездили посмотреть, что у них получилось

64027

Нашли самую маленькую однушку в Минске с ремонтом и мебелью. И что по цене?

63440

За два участка боролись по 74 и 72 человека - и это новый рекорд! Рассказываем об итогах земельного аукциона в Минском районе

29973

Многие здесь работают в «Газпроме». Побывали в тихом поселке под Минском, о котором мало кто знает

52401

Не хватает на жилье в Минске? Собрали недорогие квартиры в городах-спутниках, где сразу можно жить

31706

Есть и за 7 тысяч. Нашли крепкие хаты до 20 тысяч долларов возле озер и леса

92290

"Когда переехали - мама заплакала". Как жили раньше и как живут сейчас в Шабанах - криминальном районе Минска 90-х

80457

До 50 тысяч долларов. Как выглядят и сколько стоят недорогие двушки в Минске, где сразу можно жить

84124