Чаму інвестары не скупляюць шляхецкія сядзібы?
673 4З пачатку года Міністэрства культуры Беларусі запусціла інавацыйную праграму, якая павінна надаць другое жыццё занядбаным шляхецкім сядзібам ды паспрыяць развіццю ў краіне агратурызму. Мінула амаль восем месяцаў, але вынікаў практычна ніякіх.
У палацы у Красках паселіцца расійскі бізнэсоўца. Фота: b4w.narod.ru
|
Унутраныя інвестыцыі не цякуць
Размовы аб пошуках новых крыніцаў фінансавання гісторыка-культурных помнікаў, сотні з якіх гібеюць па ўсёй краіне, з’явіліся з прыходам на пасаду міністра культуры Паўла Латушкі.
Зжыўшыся з пастаянным бракам бюджэтных грошай, дзяржаўныя мужы пачалі шукаць альтэрнатыўныя сродкі фінансавання.
Рэч у тым, што паводле Закону «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны» ад 9 студзеня 2006 года, уласнікамі гiсторыка-культурных каштоўнасцяў на тэрыторыі Беларусі могуць быць, як дзяржава, гэтак і «юрыдычныя i фiзiчныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі». Тым не менш, унутраныя інвестыцыі зусім не цякуць ракой.
За апошнія гады вядома ўсяго некалькі выпадкаў, калі прыватны ўласнік набываў ці атрымліваў былыя шляхецкія сядзібы і палацы. Прычым ледзь не кожны такі выпадак — «хаджэнне па пакутах». Характэрны прыклад — сітуацыя з палацава-паркавым комплексам XVIII у Свяцку на Гродзеншчыне, які мясцовыя ўлады двойчы выстаўлялі на аўкцыён, аднак ахвочых набыць яго не знайшлося. Урэшце палац Валовічаў адышоў на баланс санаторыя Нацбанка ААТ «Азёрны», які перад гэтым неаднаразова абвяргаў падобныя намеры.
«Спіс 46-ці»
Мінулай восенню чыноўнікі анансавалі сумесны законапраект Мінкульта з Мінспортам, які б дазволіў і замежнікам нароўні з беларусамі набываць ці браць у доўгатэрміновую арэнду айчынныя аб’екты з турыстычным патэнцыялам.
19 лістапада намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Патупчык зацвердзіў План дзеянняў па перадачы сядзібаў, якія не выкарыстоўваюцца і знаходзяцца ў сельскай мясцовасці, суб’ектам агратурызму.
У спіс Мінкульта трапіла 46 занядбаных комплексаў, якія на бязвыплатнай аснове ці за ўмоўныя грошы могуць перадавацца інвестарам для рэстаўрацыі і абсталявання ў іх гатэляў, рэстаранаў, музеяў і г. д.
План абавязваў абласныя і раённыя выканкамы змясціць інфармацыю пра сядзібы на ўласных сайтах да 1 студзеня. Аднак інфармацыя ў сеціве пачала з’яўляцца толькі ўвесну. Прычым, па ўсіх аб’ектах яе няма дагэтуль.
Мінкульт: «Райвыканкамы не выконваюць план»
«Большасцю райвыканкамаў не выкананы мерапрыемствы плану дзеянняў», — адказвае на запыт газеты «Советская Белоруссия» намеснік міністра культуры Віктар Кураш. — У некаторых выпадках план дзеянняў не даведзены да райвыканкамаў і ўласнікаў сядзібаў. Пры звароце да іх зацікаўленых у набыцці прадстаўнікі райвыканкамаў і ўласнікаў адмаўляюць у прадстаўленні звестак пра сядзібы».
Даследаваўшы інтэрнэт-старонкі абл- і райвыканкамаў, карэспандэнт [удалено].BY пераканаўся, што звесткі аб прапанаваных інвестарам помніках няпоўныя і несістэматызаваныя. Да таго ж, каб «дакапацца» да патрэбнай інфармацыі неабходна назапасіць багата часу і цярпення. Хаця б, здавалася, што складанага ў тым, каб распрацаваць адзіны для ўсіх абласных і раённых сайтаў банер, па якім кожны пяройдзе да канкрэтнага пераліку аб’ектаў, ды змясціць яго на тытульныя старонкі выканкамаўскіх сайтаў, інвестпрапановаў і г. д. Не надта складаная аперацыя для рэалізацыі праграмы дзяржаўнай важнасці.
Зрэшты, чаго здзіўляцца, калі на сайце Мінкульта «спіс 46» таксама з’явіўся толькі ўвесну.
Вынік блізкі да нуля
Як паведамілі карэспандэнту [удалено].BY у Мінкультуры, за час існавання «спісу 46-ці» інвестары набылі два аб’екты. Сядзібу Краскі на Ваўкавышчыне за 307 млн рублёў атрымаў бізнэсоўца з далёкага расійскага горада Салехард, які плануе жыць у ёй пасля рэканструкцыі. Радавы маёнтак Свяцкіх у вёсцы Полымя Сенненскага раёна будзе ператвараць у турыстычна-культурны цэнтр беларуска-латвійская фірма «БелФьючерс». Яшчэ два аб’екты (згаданы палац Валовічаў і маёнтак ў в. Поразава Свіслацкага раёна) адышлі новым уладальнікам задарма.
Аднак падкрэслім, што прынамсі тры з чатырох аб’ектаў знайшлі гаспадароў рознымі шляхамі, але не дзякуючы новай дзяржаўнай ініцыятыве.
«Вядома, укладваючы грошы ў такі аб’ект, трэба разумець: гэта інвестыцыя ў доўгатэрміновую перспектыву ¬— укладанні акупяцца не адразу і нават не на працягу некалькіх гадоў. Будынкі, як правіла, знаходзяцца ў даволі жаласным стане, і на іх аднаўленне прыйдзецца выдаткаваць сілы і сродкі, — распавядае дырэктар фонда „Краіна Замкаў“ Аляксандр Варыкіш, які ў свой час набыў шляхецкую сядзібу Радзевічы ўсяго за 500 долараў. — Думаю, што купляць сядзібы будуць, хоць бы з разліку што яны могуць прынесці прыбытак. Урэшце, нават у глухой літоўскай вёсачкі Нарвілішкес за сотню кіламетраў ад сталіцы пасля аднаўлення кляштара ўдалося арганізаваць буйны музычны фэст Be2gether. Гэта магчыма зрабіць і ў нас, толькі людзі павінны быць упэўнены, што з боку дзяржавы яны змогуць разлічваць на падтрымку і разуменне».
Вось гэтага, галоўнага, ў нас пакуль няма. Няма адладжанай сістэмы, у якой «спушчаная» міністэрствам праграма будзе выконвацца ніжэйшымі структурамі вертыкалі, якія, у сваю чаргу, будуць зацікаўленыя ў яе найхутчэйшай рэалізацыі. На чыноўніцкім узроўні адсутнічае разуменне каштоўнасці гістарычных помнікаў, якія яшчэ захоўваюць дух мінулага і нашай непаўторнасці, і могуць стаць мастком у заўтра…
Мора расплясканай спадчыны
Дадамо, што «спіс 46-ці» — малая драбніца ў моры спадчыны, расплясканай па ўсёй Беларусі. Паводле афіцыйных даных, у краіне налічваецца амаль 190 сядзібна-паркавых і палацавых комплексаў, траціна з якіх нікім не выкарыстоўваецца. Аднак агульны сядзібны рэестр дагэтуль не створаны, а сапраўдная колькасць былых маёнткаў ідзе на сотні.
Як паведаміла [удалено].BY загадчыца сектарам упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Мінкультуры Наталля Хвір, рэалізацыя «Плана дзеянняў па перадачы сядзібаў…» будзе разгледжана на пасяджэнні Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкультуры ўвосень.

Это наша новая стабильность. Что происходит с продажей квартир в Минске и что нас ждет летом
34076
Застройщики переоценили спрос на студии. Что будет с ценами на новостройки этим летом
20834
Минчанин купил старую панскую школу в глуши и превратил ее в современный дом. Побывали там
108499
«С соседями мы — как родные люди». Как живется в доме со знаменитым магазином «1000 мелочей»
20936
«За стенкой кто-то чихнул – ты услышал». Как живется в советских пятиэтажках в Серебрянке-1
8606
«В другой район – ни за что в жизни». Как живется в тех самых голубых домах напротив Дроздов
43795
Почему нам так хочется переехать в новостройку и сделать свежий ремонт? Разбираемся в психологии нового
4907
Как страховка сэкономит вам 70 тысяч долларов?
2383
Видео этих агентов по недвижимости набирают по 50 тысяч просмотров. Что они делают?
8603
«Переезжать сюда насовсем желания нет». Узнали, как живется в брежневках в Чижовке
69368
Кредит, использование семейного капитала, уплата налогов. В каких случаях нужно вызывать профессионального оценщика недвижимости?
2135
Что такое альтернативные сделки или как переехать в квартиру побольше, не доплатив ни копейки?
3325
Минчане построили дом из двойного утепленного бруса с "подземной" баней. Съездили посмотреть, что у них получилось
64027
Нашли самую маленькую однушку в Минске с ремонтом и мебелью. И что по цене?
63440
За два участка боролись по 74 и 72 человека - и это новый рекорд! Рассказываем об итогах земельного аукциона в Минском районе
29973
Многие здесь работают в «Газпроме». Побывали в тихом поселке под Минском, о котором мало кто знает
52401
Не хватает на жилье в Минске? Собрали недорогие квартиры в городах-спутниках, где сразу можно жить
31706
Есть и за 7 тысяч. Нашли крепкие хаты до 20 тысяч долларов возле озер и леса
92290
"Когда переехали - мама заплакала". Как жили раньше и как живут сейчас в Шабанах - криминальном районе Минска 90-х
80457
До 50 тысяч долларов. Как выглядят и сколько стоят недорогие двушки в Минске, где сразу можно жить
84124- Бизнес центры
- Торговые центры
- Продажа гаражи, машиноместа
- Продажа офисы, нежилые помещения
- Продажа магазины, торговые помещения
- Продажа рестораны, бары, кафе
- Продажа склады, производства
- Продажа бизнес, сфера услуг
- Аренда офиса, помещений
- Аренда магазины, торговые помещения
- Аренда рестораны, бары, кафе
- Аренда склады, производства
- Аренда сфера услуг, игровой бизнес
- Аренда гаража, машиномест