Прасталупаў: «Да новага года кватэры ў Мінску даражэць не будуць»
1050 6Старшыня савета Беларускай асацыяцыі «Нерухомасць», кіраўнік сталічнага агенцтва нерухомасці «БелЦТН» Мікалай Прасталупаў адзначыў нашай газеце, што патэнцыйныя пакупнікі актыўнічалі на другасным рынку жылля толькі першыя два тыдні верасня.
Існуе зацікаўленасць, а не попыт
Мікалай Прасталупаў лічыць, што вялікія доўгатэрміновыя крэдыты коштам каля 15−17% гадавых пацягне далёка не кожная мінская сям’я. Рэч у тым, што, згодна з гарадской статыстыкай, сярэдняя сталічная сям’я каля 80% сваіх даходаў траціць выключна на штодзённае жыццё. Другім фактарам, які абмяжоўвае жыллёвае крэдытаванне, з’яўляецца жорсткі механізм паручыцельства банкаў. Банкі патрабуюць паручыцеляў з сур’ёзнымі даходамі, а апошнія на паручыцельства згаджаюцца ўжо неахвотна.
Дарагое жыллё амаль не прадаецца
Згодна са статыстыкай інфармацыйнага каталога сталічнага партала жыллёвай нерухомасці, сярэдні кошт прапановы квадратнага метра агульнай плошчы аднапакаёвых кватэр складае сёння 1389 долараў. Спецыялісты партала падлічылі, што нават па аднапакаёвых кватэрах попыт крыху большы за прапанову толькі ў Цэнтральным і Савецкім раёнах. У астатніх раёнах Мінска прапанова па аднапакаёўках вялікая, а рэальных пакупнікоў амаль няма.
Самыя танныя аднапакаёвыя кватэры па кошце ад 35 да 37 тысяч долараў сёння прапануюцца ў сталіцы па вуліцах Чыгладзэ, Красіна, Казінца, Уральскай, Брэсцкай, у Заводскім раёне і Шабанах. Галоўным чынам гэта «хрушчоўкі» ў старых пяціпавярховых дамах з агульнай плошчай ад 29 да 33 квадратных метраў. Максімальная колькасць прапаноў аднапакаёвых кватэр прыпадае на стандартнае жыллё з цэннікам ад 40 да 50 тысяч долараў. Аднапакаёвыя кватэры коштам звыш 52—55 тысяч долараў цяпер увогуле лічацца «вісякамі», бо імі сёння ніхто амаль не цікавіцца. Выключэнне складаюць толькі вялікія па плошчы аднапакаёўкі, у якіх зроблены якасны еўрарамонт, дом знаходзіцца ў прэстыжным месцы і г. д.
Сярэдні кошт квадратнага метра двухпакаёвых кватэр згодна з каталогам прапановы складае 1376 долараў. Зусім слабенькія па якасці двухпакаёвыя «хрушчоўкі» патаннелі сёння нават у параўнанні са жніўнем. Цяпер такія «двушкі» агульнай плошчай ад 36 да 43 квадратных метраў магчыма набыць за 42—45 тысяч долараў. Па кошце да 52—55 тысяч долараў магчыма адшукаць стандартную двухпакаёвую кватэру нават у дзевяціпавярховых не вельмі старых дамах бадай у любым спальным раёне Мінска.
Вышэй мы агучылі сярэдні кошт прапановы. Мікалай Прасталупаў адзначае, што цяпер двух- і трохпакаёвыя кватэры рэальна прадаюцца толькі ў тых выпадках, калі кошт квадратнага метра ў іх складае 1230−1250 долараў.
Прапанова новых кватэр — мінімальная
Паводле інфармацыі Мікалая Прасталупава, у апошнія некалькі месяцаў на жыллёвым рынку сталіцы істотна паменьшылася прапанова кватэр у новабудоўлях тых дамоў, якія ўжо здадзены ў эксплуатацыю ці будуць пабудаваныя ў бліжэйшыя 2−3 месяцы. У асобных новабудоўлях кватэры на продаж існуюць, аднак цэннік там пачынаецца з 1500 долараў за квадратны метр. Ёсць на рынку і новыя дамы з таннейшым цэннікам за жыллёвы квадрат, але там кліентам прапануюцца кватэры сапраўды вялікіх плошчаў. Так, у мікрараёне Уручча-6 у пабудаваным доме прапануюцца шматпакаёвыя кватэры па фіксаваным кошце квадратнага метра — каля 4,1 млн рублёў. Цэннік жыллёвага квадрата невялікі, аднак па такім кошце прадаюцца толькі трох- і чатырохпакаёвыя кватэры з агульнай плошчай ад 101 да 126 квадратных метраў. Атрымліваецца, што мінімальны кошт такіх кватэр складае ад 130 тысяч долараў і вышэй.
У гэтымі мікрараёне кліентам прапануюцца і меншыя па плошчы кватэры, напрыклад, двухпакаёвыя (67−72 кв. м), ці трохпакаёвыя (85−103 кв. м). Будаўніцтва квадратнага метра ў такім доме для чаргавікоў будзе каштаваць ад 3,4 млн рублёў, а для нечаргавікоў - ад 3,6 млн рублёў. Прапанова сапраўды прывабная, аднак трэба ўлічваць, што грошы на жыллё трэба плаціць сёння, а жылы дом будзе здадзены ў эксплуатацыю толькі ў трэцім квартале 2012 года.
У студзені м2 — 1200 USD?
Сёння на другасным рынку сталіцы назіраецца плаўнае і амаль непрыкметнае патанненне квадратнага метра жылля. Мікалай Прасталупаў упэўнены, што ў бліжэйшыя тры месяцы цэннік на другаснае жыллё ў Мінску застанецца нязменным ці будзе вагацца ў розныя бакі ў межах 3−5 працэнтаў. Апошнія падзеі ў банкаўскай сферы сведчаць пра тое, што камерцыйныя крэдыты на агульных падставах пад жыллёвую нерухомасць істотна не паменшацца. А гэта значыць, што рэальны попыт на старыя кватэры павялічвацца не будзе. Істотна патаннець кватэры на другасным рынку таксама не змогуць, бо прадаўцы ніколі не прадавалі сваю нерухомасць танней, чым яна прапануецца па лініі долевага будаўніцтва. Мікалай Прасталупаў прагназуе, што ў першы месяц наступнага года кошт квадратнага метра сталічных кватэр будзе вагацца ў межах 1200−1250 долараў.
Это наша новая стабильность. Что происходит с продажей квартир в Минске и что нас ждет летом
60025
Застройщики переоценили спрос на студии. Что будет с ценами на новостройки этим летом
37905
Что за дом начинают строить в тихом местечке недалеко от Логойского тракта? Узнали подробности
14156
«Слышим даже как сосед за стенкой кашляет». Как живется в панельках на краю Каменной Горки
10455
Рост цен на квартиры на 70%, первый гипермаркет и рождение Realt. Каким был 2005 год в Беларуси
8871
«Очень шумно от детей во дворах». Как живется в Брилевичах возле метро «Малиновка»
6048
В центре Бреста достроили эксклюзивный ЖК: почем здесь предлагают готовые квартиры для жизни и инвестиций?
1846
«Ни доставку заказать, ни такси». Рассказываем, как решить вопрос с плохим интернетом в новостройках
2493
Видео этих агентов по недвижимости набирают по 50 тысяч просмотров. Что они делают?
12914
«Переезжать сюда насовсем желания нет». Узнали, как живется в брежневках в Чижовке
74626
Кредит, использование семейного капитала, уплата налогов. В каких случаях нужно вызывать профессионального оценщика недвижимости?
4217
Что такое альтернативные сделки или как переехать в квартиру побольше, не доплатив ни копейки?
7157
Минчане построили дом из двойного утепленного бруса с "подземной" баней. Съездили посмотреть, что у них получилось
64027
Нашли самую маленькую однушку в Минске с ремонтом и мебелью. И что по цене?
63440
За два участка боролись по 74 и 72 человека - и это новый рекорд! Рассказываем об итогах земельного аукциона в Минском районе
29973
Многие здесь работают в «Газпроме». Побывали в тихом поселке под Минском, о котором мало кто знает
52401
Не хватает на жилье в Минске? Собрали недорогие квартиры в городах-спутниках, где сразу можно жить
31706
Есть и за 7 тысяч. Нашли крепкие хаты до 20 тысяч долларов возле озер и леса
92290
"Когда переехали - мама заплакала". Как жили раньше и как живут сейчас в Шабанах - криминальном районе Минска 90-х
80457
До 50 тысяч долларов. Как выглядят и сколько стоят недорогие двушки в Минске, где сразу можно жить
84124- Бизнес центры
- Торговые центры
- Продажа гаражи, машиноместа
- Продажа офисы, нежилые помещения
- Продажа магазины, торговые помещения
- Продажа рестораны, бары, кафе
- Продажа склады, производства
- Продажа бизнес, сфера услуг
- Аренда офиса, помещений
- Аренда магазины, торговые помещения
- Аренда рестораны, бары, кафе
- Аренда склады, производства
- Аренда сфера услуг, игровой бизнес
- Аренда гаража, машиномест