Сярэдні кошт квадратнага метра для чаргавікоў — 500−650 долараў

  413   12

Налета ў Беларусі запланавана пабудаваць 7,5 млн кв. м жылля. Пра гэта паведаміў на брыфінгу начальнік упраўлення будаўніцтва і жыллёвай гаспадаркі Мінэканомікі Аляксандр Сачыўка.

Сёлета за 10 месяцаў уведзена ў эксплуатацыю 5 млн 242,7 тысячы кв. метраў жылля, што складае 75,3 працэнта ад гадавога задання. Гэта на 10,8 працэнта, ці на 514 тысяч квадратных метраў жылля больш, чым летась. Актыўней за ўсё жыллё будуецца ў Мінскай (1 млн 80,3 тыс. кв. м — 81,2 працэнта ад задання на год) і Брэсцкай (898,8 тыс. кв. м — 81,7 працэнта) абласцях.

Начальнік упраўлення падкрэсліў, што прыярытэтным кірункам дзяржаўнай жыллёвай палітыкі застаецца ўзвядзенне жылля для грамадзян з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў. Усяго сёлета пабудавана для чаргавікоў 3 млн 404,8 тысячы квадратных метраў жылля, з якіх у шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 2,5 млн кв. м. Доля жылля, пабудаванага з выкарыстаннем механізмаў дзяржаўнай падтрымкі, складае 2 млн 283,6 тысячы кв. м. Удзельная вага пабудаванага для чаргавікоў жылля складае 88,5 працэнта ад агульнага аб’ёму ўзведзенага жылля ў такіх дамах.

Па стане на 1 кастрычніка, сярэдні кошт квадратнага метра агульнай плошчы кватэр у шматкватэрных дамах, што пабудаваныя для грамадзян з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў, складае ў межах 1,5—2 млн рублёў, або каля 500—650 долараў.

Для шматдзетных сем’яў сёлета за 10 месяцаў уведзена ў эксплуатацыю 292,8 тысячы квадратных метраў жылля, ці 3506 кватэр, пры гадавым заданні 3510 кватэр. У сельскай мясцовасці і малых гарадах сёлета ўведзена ў эксплуатацыю 2 млн 135 тыс. кв. м, — 120,7 працэнта гадавога задання.

З пачатку года ў краіне пабудавана 39,3 тысячы кв. м жылля, або 728 кватэр па лініі адсялення грамадзян са старых і аварыйных дамоў. Сёлета гадавое заданне ўжо перавыканана. За 10 месяцаў пабудавана 43,9 тысячы кв. м жылля сацыяльнага карыстання, што дазволіла 765 такім сем’ям палепшыць свае жыллёвыя ўмовы. ААБ «Беларусбанк» па лініі крэдытавання насельніцтва на будаўніцтва жылля за 10 месяцаў накіраваў 4,5 трл рублёў.

Аляксандр Сачыўка адзначыў, што сёлета неабходна пабудаваць 6 млн 960 тысяч квадратных метраў жылля, што на 1 млн 110 тысяч «квадратаў» больш, чым летась. Атрымліваецца, што за апошнія два месяцы года будаўнікам неабходна будзе здаць у эксплуатацыю больш за 1,7 млн кв. м жылля. Ужо цяпер будтрэстамі арганізавана работа тэхнікі і спецыялістаў на будпляцоўках у дзве і нават тры змены.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта «Звязды», Аляксандр Сачыўка паведаміў, што ў 2011 годзе, з улікам усіх макраэканамічных паказчыкаў, запланавана пабудаваць 7,5 млн квадратных метраў жылля, з давядзеннем гадавога задання ў 2014 годзе ў аб’ёме 9,5—10 млн кв. метраў.

Звязда

Читать:
Эксклюзив Realt.by:

Заброшка, которая дождалась: белорусы выкупили старый лагерь у леса и сделали из него стильное место

21650

«Решает цена, а не календарь». Что происходит с домами и дачами прямо сейчас

13976

Дом возле гольф-полей дешевле рынка: два этажа, в каждой спальне свой санузел. Побывали внутри

10065

Сделав покупку, можно выиграть автомобиль. Нашли в Минске интересный магазин с техникой и не только

3611

«Такого не было 10 лет!». Что происходит с домами и дачами в разгар сезона

26070

1750 рублей в месяц — за свою собственную квартиру. Эти белоруски нашли способ бюджетно купить жилье

9527

«Ни за что не перееду отсюда». Как живется в панельках напротив Минск-Мира

4067

Ставка 11,75% на покупку новостройки или вторички. Честно отвечаем на ваши вопросы о лизинге

4184

Посмотрели вживую дома за 45 рублей. Рассказываем, что мы нашли в Воложинском районе

10878

Видео этих агентов по недвижимости набирают по 50 тысяч просмотров. Что они делают?

15309

«Переезжать сюда насовсем желания нет». Узнали, как живется в брежневках в Чижовке

77681

Кредит, использование семейного капитала, уплата налогов. В каких случаях нужно вызывать профессионального оценщика недвижимости?

5891

Что такое альтернативные сделки или как переехать в квартиру побольше, не доплатив ни копейки?

9920

Минчане построили дом из двойного утепленного бруса с "подземной" баней. Съездили посмотреть, что у них получилось

64027

Нашли самую маленькую однушку в Минске с ремонтом и мебелью. И что по цене?

63440

За два участка боролись по 74 и 72 человека - и это новый рекорд! Рассказываем об итогах земельного аукциона в Минском районе

29973

Многие здесь работают в «Газпроме». Побывали в тихом поселке под Минском, о котором мало кто знает

52401

Не хватает на жилье в Минске? Собрали недорогие квартиры в городах-спутниках, где сразу можно жить

31706

Есть и за 7 тысяч. Нашли крепкие хаты до 20 тысяч долларов возле озер и леса

92290

"Когда переехали - мама заплакала". Как жили раньше и как живут сейчас в Шабанах - криминальном районе Минска 90-х

80457